Сёння ў Празе адкрылася чарговае пасяджэнне рабочай групы па супрацоўніцтве ў галіне энергетыкі змешанай камісіі па эканамічным, прамысловым і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Чэхіяй.
"Бакі абмяркуюць рэалізацыю раней дасягнутых дамоўленасцей, а таксама далейшае супрацоўніцтва ў галіне атамнай энергетыкі, транспарціроўкі і перапрацоўцы нафты, газавай і тарфяной прамысловасці, электраэнергетыкі, энергаэфектыўнасці, вытворчасці энергіі з аднаўляльных крыніц", - адзначылі ў "Белэнерга".
Беларускую дэлегацыю ўзначальвае генеральны дырэктар ДВА "Белпалівагаз" Леанід Рудзінскі. Дырэктар дэпартамента газавай прамысловасці і вадкага паліва Міністэрства прамысловасці і гандлю Чэхіі Ян Заплацілек з'яўляецца кіраўніком чэшскай часткі рабочай групы. Сярод удзельнікаў пасяджэння таксама прадстаўнікі органаў дзяржкіравання і суб'ектаў гаспадарання дзвюх краін.