Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

25.11.2016

Беларускі вопыт развіцця рэгулявальнай інфраструктуры ядзернай бяспекі прадставілі на форуме ў Маскве

Крыніца:

Беларускі вопыт развіцця рэгулявальнай інфраструктуры ядзернай бяспекі прадставілі на XI Міжнародным грамадскім форуме-дыялогу "Атамная энергія, экалогія, бяспека - 2016", які прайшоў 22-23 лістапада ў Маскве, перадае БЕЛТА.

Першы намеснік начальніка Дзяржатамнагляду Сяргей Дробат на секцыі па пытаннях бяспекі выкарыстання атамнай энергіі прадставіў вопыт Беларусі ў фарміраванні галіновай рэгулюючай інфраструктуры. Паводле яго слоў, у Беларусі актыўна рэалізуюцца праграмы па развіццю ўнутрыведамасных камунікацый, падрыхтоўкі персаналу для рэгулюючых органаў, наладжана эфектыўная сістэма інфармавання грамадскасці аб ходзе рэалізацыі нацыянальнай атамнай праграмы, у прыватнасці, аб будаўніцтве Беларускай АЭС.

"У кастрычніку бягучага года прадстаўнікі МАГАТЭ наведалі нашу краіну з місіяй па ацэнцы рэгулюючай інфраструктуры ядзернай і радыяцыйнай бяспекі. Па яе выніках эксперты агенцтва адзначылі адкрытасць Дзяржатамнагляду і высокі ўзровень прынятых стандартаў", - адзначыў Сяргей Дробат.

Міжнародны форум-дыялог - традыцыйная пляцоўка для сустрэчы і дыскусій расійскіх і замежных экспертаў, прадстаўнікоў атамнай галіны і грамадскасці па важных пытаннях выкарыстання атамнай энергіі. Асноўнымі тэмамі форуму сталі экалагічнасць, бяспека і эканамічная эфектыўнасць атамнай энергетыкі; аспекты яе рэгулявання; вывад з эксплуатацыі аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі; падыходы краін да рэабілітацыі тэрыторый; абмен вопытам пры ўзаемадзеянні з грамадскасцю і зацікаўленымі бакамі пры абмеркаванні пытанняў бяспекі пры рэалізацыі атамных праектаў.

Апошняя змена 25.11.2016
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы