Больш за 40 гадоў працоўнай дзейнасці Міхаіла Васільевіча звязана з энергабудаўніцтвам, 15 з якіх ён аддаў Беларускай АЭС.
За добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і значны ўклад у рэалізацыю праекта па будаўніцтве атамнай электрастанцыі першы генеральны дырэктар Беларускай АЭС удастоены Ордэна Працоўнай Славы, асабіста ўручанага Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
Міхаіл Філімонаў:
"Мара пабудаваць атамную станцыю была ў мяне з самага пачатку маёй працоўнай дзейнасці. Яшчэ ў 1985 годзе я ўладкаваўся на будаўніцтва Мінскай атамнай цеплаэлектрацэнтралі. Але Чарнобыль не дазволіў маёй мары здзейсніцца.
Рашэнне Кіраўніка дзяржавы аб будаўніцтве Беларускай АЭС стала знакавым і лёсавызначальным не толькі для мяне, але і для ўсёй краіны. Мне быў аказаны высокі давер: узначаліць такі сур'ёзны праект.
З пачатку будаўніцтва і да ўводу ў эксплуатацыю энергаблокаў праведзена каласальная работа. Беларуская АЭС - гэта вынік зладжанай работы цэлай каманды. Гэтыя людзі - прафесіяналы сваёй справы. Я ганаруся тым, што мне давялося з імі працаваць над такім маштабным праектам. І зараз у нас ёсць уласная атамная электрастанцыя. Я хачу сказаць дзякуй усім, хто прайшоў гэты шлях разам са мной. Без сумневу, гэта самы сучасны і надзейны на сённяшні дзень праект у свеце!"
У адрас Міхаіла Васільевіча прагучала шмат цёплых слоў і пажаданняў. Першаму генеральнаму дырэктару Беларускай АЭС быў уручаны першы на станцыі нагрудны знак "За асабісты ўклад" работнікаў рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Беларуская атамная электрастанцыя" і нагрудны знак "За збудаванне Беларускай атамнай электрастанцыi".
Генеральны дырэктар Беларускай АЭС Сяргей Алегавіч Бабовіч уручыў "віноўніку ўрачыстасцi" Падзяку за самаадданую працу, высокі прафесіяналізм і кампетэнтнасць пры будаўнiцтве першай атамнай электрастанцыі ў Рэспубліцы Беларусь ад усяго калектыва прадпрыемства.
Віншуем Міхаіла Васільевіча з выхадам на заслужаны адпачынак. Жадаем моцнага здароўя і жыццёвай энергіі. Няхай гэты новы віток у лёсе адкрые новыя гарызонты, планы і новыя заваяванні вяршыняў!