Гэтае светлае свята сімвалізуе абнаўленне, надзею і любоў. Яно нагадвае нам пра важнасць сямейных каштоўнасцяў, міласэрнасці, спагады і ўзаемадапамогі.
Беларуская АЭС - гэта прадпрыемства, дзе працуюць высокакваліфікаваныя і адданыя сваёй справе спецыялісты. Разам мы выконваем найважнейшую місію па забеспячэнні энергетычнай бяспекі нашай краіны.
Напярэдадні гэтага святочнага дня я хачу выказаць вам вялікую падзяку за ваш прафесіяналізм, адказнасць і самаадданую працу. Дзякуючы вам наша станцыя забяспечвае электраэнергіяй мільёны людзей.
Каляды - час цудаў і выканання жаданняў. Няхай у блаславёную калядную ноч спраўдзяцца вашы самыя патаемныя мары і надзеі. Няхай у вашых сем'ях пануюць любоў, цяпло і згода.
Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх пачынаннях. Няхай надыходзячы год прынясе нам усім мір, росквіт і новыя здзяйсненні.
З Раством Хрыстовым!
З павагай, генеральны
дырэктар Беларускай АЭС
С. А. Бабовіч