Лідэр дэпутацкага корпуса вобласці не першы раз наведвае Беларускую АЭС і ўжо знаёма з асноўнымі прынцыпамі работы атамнай электрастанцыі і яе бяспекай. На гэты раз цікавасць Алены Васільеўны была засяроджана на пытаннях, якія датычацца ўмоў для сацыяльнага і прафесійнага развіцця супрацоўнікаў прадпрыемства, а таксама ўплыў ключавога вытворчага аб'екта вобласці на развіццё рэгіёну ў цэлым. Асобнай тэмай для абмеркавання стала фармаванне кадравага рэзерву прадпрыемства і падрыхтоўка персаналу станцыі.
"Для мяне, як для дэпутата важна ведаць, што для людзей у рэгіёнах створаны ўсе ўмовы для якаснага жыцця. Наведаўшы сёння Беларускую АЭС, я бачу, што ўмовы для працы і жыцця, створаныя на прадпрыемстве для персаналу станцыі - адны з найлепшых у краіне. Узвядзенне ў Беларусі атамнай электрастанцыі - гэта безумоўнае дасягненне апошняга дзесяцігоддзя. Дзякуючы рашэнню Кіраўніка дзяржавы аб будаўніцтве АЭС, у краіне з'явілася новая галіна - атамная энергетыка. А гэта новыя напрамкі для развіцця, новыя тэхналогіі і працоўныя месцы. Нам ёсць чым ганарыцца. Жадаецца гэта прымножыць і не страціць. Таму, напярэдадні выбараў Прэзідэнта, я спадзяюся, што нашыя людзі прыйдуць на выбарчыя ўчасткі і зробяць правільны выбар".