Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

29.10.2020

Каля траціны выпускнікоў ядзерных спецыяльнасцяў ВНУ ідуць працаваць на БелАЭС

Крыніца: БелТА

Каля траціны выпускнікоў ядзерных спецыяльнасцяў ВНУ трапляюць на працу на Беларускую АЭС. Пра гэта паведаміў кансультант упраўлення вышэйшай адукацыі Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Мінадукацыі Мікалай Маруда падчас круглага стала ў БЕЛТА.

"На сёння працягваюць падрыхтоўку (па ядзерных спецыяльнасцях. - заўвага БЕЛТА) каля 500 чалавек. Падрыхтавана і выпушчана па пяці асноўных спецыяльнасцях з 2013 па 2020 год больш за 950 спецыялістаў. Траціна з іх трапіла на працу на пляцоўку будаўніцтва і ў эксплуатуючую арганізацыю Беларускай АЭС. Трэцяя частка - у арганізацыі, звязаныя з ядзернай энергетыкай і крыніцамі іанізуючага выпраменьвання. Яшчэ прыкладна траціна - у сумежныя з ядзернай энергетыкай галіны", - распавёў Мікалай Маруда.

У 2020 годзе было каля 100 выпускнікоў па ядзерных спецыяльнасцях, на БелАЭС размеркавана 32 выпускнікі. З іх 14 - выпускнікі БНТУ. Як адзначыў прадстаўнік Мінадукацыі, гэтая вну - перадавік па адсотку выпускнікоў, якія ідуць на БелАЭС.

"Колькасць выпускаемых спецыялістаў дазволіла ў поўным аб'ёме задаволіць патрэбы Беларускай АЭС. Эксплуатацыйны персанал АЭС у асноўным сфарміраваны", - канстатаваў ён.

Зараз навучанне такіх спецыялістаў вядзецца па падпраграме "Падрыхтоўка кадраў для ядзернай энергетыкі" дзяржпраграмы "Адукацыя і маладзёжная палітыка" на 2016-2020 гады. Працягнуць іх падрыхтоўку плануецца ў рамках распрацоўванай падпраграмы на 2021-2025 гады. Гэта тлумачыцца неабходнасцю штогадовага папаўнення кадравага складу як эксплуатацыйнага персаналу АЭС, так і ўсёй інфраструктуры ядзернай энергетыкі.

На ўзроўні кіраўнікоў ВНУ, дзе ідзе падрыхтоўка па ядзерных спецыяльнасцях, і заказчыкаў кадраў (Мінэнерга, МНС і НАН) ёсць прапановы працягнуць падрыхтоўку па пяці асноўных спецыяльнасцях са штогадовым наборам 20 чалавек за кошт бюджэту. ВНУ па сваім меркаванні могуць набіраць студэнтаў і на платную форму навучання.

Акрамя таго, Мінскі дзяржаўны энергетычны каледж будзе штогод рыхтаваць за кошт бюджэту 30 чалавек па спецыяльнасці "Электрычныя станцыі".

"Усё гэта дазволіць у будучыні мець рэзерв спецыялістаў прыкладна 500 чалавек, гаворка ідзе аб выпуску 2025-2030 гадоў", - дадаў Мікалай Маруда.

Па новай праграме плануецца прадоўжыць папаўненне штата прафесарска-выкладчыцкага складу вну. Для заказчыкаў кадраў - Мінэнерга, МНС, НАН - будзе прадугледжана павышэнне кваліфікацыі, стажыроўкі спецыялістаў.

Апошняя змена 29.10.2020
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы