Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

29.10.2020

Мінэнерга: нота пратэсту Літвы - няўдалая спроба дыскрэдытаваць праект БелАЭС

Крыніца: БелТА

Нота пратэсту Літвы - гэта няўдалая спроба дыскрэдытаваць праект па ўзвядзенню БелАЭС у вачах еўрапейскай супольнасці, заявіла прэс-сакратар Міністэрства энергетыкі Вольга Казловіч, паведамляе БЕЛТА.

Літоўскі бок неаднаразова прадпрымаў крокі з тым, каб праект будаўніцтва БелАЭС не адбыўся.

"Пры гэтым у ход ідуць розныя інструменты ціску - ад гучных заяў высокіх чыноўнікаў і палітыкаў Літвы пра пагрозу БелАЭС для Еўропы да заклікаў байкатаваць яе будаўніцтва на міжнародных пляцоўках. Аднак не прыводзіцца ніводнага абгрунтаванага аргумента на пацвярджэнне небяспечнасці станцыі. Гучаць галаслоўныя заявы, галоўная мэта якіх - фарміраванне негатыўнага стаўлення да праекта БелАЭС", - гаворыцца ў паведамленні прэс-сакратара.

Беларускі бок неаднаразова накіроўваў інфармацыю аб ходзе будаўніцтва станцыі літоўскаму боку, запрашаў на пляцоўку АЭС. "Якіх-небудзь прапаноў пра наведванне Беларускай атамнай электрастанцыі літоўскімі спецыялістамі для таго, каб на месцы ацаніць яе бяспеку, да нас не паступала. Канструктыўны дыялог не адбыўся з прычыны адсутнасці зваротнай сувязі. Літва абрала тактыку неабгрунтаваных прэтэнзій і абвінавачванняў. Гэта ў чарговы раз пацвярджае, што ўсе дзеянні літоўскага боку маюць палітычны падтэкст", - адзначыла Вольга Казловіч.

Прадстаўнік ведамства падкрэсліла, што ні аб якім паспешным запуску БелАЭС, як гэта сцвярджаецца ў заявах Літвы, не можа ісці і гаворкі. Прадпускавыя аперацыі вядуцца ў строгай адпаведнасці з графікам этапных праграм пад жорсткім кантролем Дзяржатамнагляду і іншых наглядных органаў.

Праект па будаўніцтве БелАЭС адпавядае ўсім патрабаванням бяспекі. Гэта не раз пацвярджалі міжнародныя экспертныя місіі, у тым ліку МАГАТЭ, ВАО АЭС.

"Якіх-небудзь недахопаў, якія маглі б стаць перашкодай для бяспечнага пуску першага энергаблока станцыі, не выяўлена. Беларусь таксама пабудавала ўзгодненую сістэму ўзаемадзеяння з Еўрапейскай камісіяй і Еўрапейскай групай рэгулятараў ядзернай бяспекі. Наша краіна добраахвотна выканала стрэс-тэсты , якія з'яўляюцца дадатковым інструментам забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі", - паведаміла Вольга Казловіч.

Рэалізуецца нацыянальны план дзеянняў па іх выніках, які абагульніў як рэкамендацыі па выніках нацыянальнай экспертызы, так і рэкамендацыі экспертаў еўрапейскай партнёрскай праверкі. Першачарговыя мерапрыемствы плана, якія датычацца дадатковых сістэм і абсталявання для забеспячэння бяспекі, ужо выкананы. Астатнія мерапрыемствы, а гэта ў асноўным даследчыя і экспертныя працы, будуць рэалізоўвацца паэтапна, у адпаведнасці з нацпланам.

Апошняя змена 29.10.2020
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы