Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

29.10.2020

Беларусь самадастатковая ў плане падрыхтоўкі кадраў для ядзернай энергетыкі - Мінэнерга

Крыніца: БелТА

Беларусь самадастатковая ў плане падрыхтоўкі кадраў для ядзернай энергетыкі, заявіла намеснік дырэктара Дэпартамента па ядзернай энергетыцы Міністэрства энергетыкі Лілія Дулінец сёння падчас круглага стала ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Як паказаў час, мы прынялі правільнае рашэнне і сёння паспяхова рыхтуем спецыялістаў для ядзернай энергетыкі. Хачу сказаць, што ў гэтым плане Рэспубліка Беларусь з'яўляецца самадастатковай", - адзначыла Лілія Дулінец.

Яна звярнула ўвагу, што яшчэ ў 2007 годзе да прыняцця рашэння аб будаўніцтве атамнай станцыі Мінэнерга разам з Нацыянальнай акадэміяй навук на аснове міжнароднага вопыту ацанілі, якія спецыялісты патрэбны будуць на беларускай станцыі. У выніку прыйшлі да высновы распрацаваць спецыяльную праграму падрыхтоўкі кадраў.

"Акрамя таго, мы разумелі, што закрыць усе пазіцыі маладымі спецыялістамі не зможам, нам патрэбны абавязкова вопытныя работнікі - каля 70 ключавых тэхнічных спецыялістаў, якіх трэба будзе запрасіць з-за мяжы. Яшчэ да прыняцця рашэння аб будаўніцтве АЭС было дакладнае бачанне, як рухацца, каб забяспечыць галіну адпаведнымі кадрамі", - падкрэсліла Лілія Дулінец.

Па яе словах, пры падрыхтоўцы кадраў для атамнай галіны Беларусь ўлічвае вопыт замежных краін, акумуляваны ў Міжнародным агенцтве па атамнай энергіі (МАГАТЭ), з якім наладжана даўняе і плённае супрацоўніцтва. Беларусь пры рэалізацыі сваёй ядзерна-энергетычнай праграмы выкарыстоўвае метадалагічны падыход "Вехі", які быў спецыяльна распрацаваны Агенцтвам для краін, якія вырашылі будаваць свае першыя атамныя блокі. Гэтая метадалогія прадугледжвае стварэнне інфраструктуры ядзернай энергетыкі, якая павінна быць развіта па 19 розных напрамках. Адным з кірункаў з'яўляецца падрыхтоўка персаналу.

Сёння ў Беларусі з МАГАТЭ чатыры праекты тэхнічнага супрацоўніцтва, у тым ліку два з іх у сферы ядзернай энергетыкі. Як патлумачыла Лілія Дулінец, гэтыя два праекты накіраваны на ўмацаванне патэнцыялу эксплуатуючай арганізацыі БелАЭС і рэгулюючага органа, каб забяспечыць бяспечны ўвод і эксплуатацыю ядзернага аб'екта.

"Беларусь як краіна-пачатковец правяла ўсю лінейку рэкамендуемых МАГАТЭ ацэначных місій. Вядома ж, падчас місій разглядалася пытанне падрыхтоўкі персаналу. Сёлета ў нас была місія па ацэнцы нацыянальнай інфраструктуры ядзернай энергетыкі, г. зн. наша гатоўнасць да ўводу АЭС у эксплуатацыю, і ў нас добрыя вынікі", - сказала прадстаўнік Мінэнерга.

Акрамя таго, на пляцоўцы будуемай станцыі каля Астраўца былі эксперты Сусветнай асацыяцыі арганізацый, якія эксплуатуюць атамныя электрастанцыі (ВАО АЭС). Нядаўна на станцыі завяршылася партнёрская праверка канцэрна "Росэнергаатам".

"Агульны вынік гэтых місій такі, што сёння створана сістэма падрыхтоўкі персаналу здольная забяспечыць спецыялістамі ўсе арганізацыі, залучаныя ў гэты праект, а таксама здольная забяспечыць бяспечную эксплуатацыю Беларускай АЭС", - рэзюмавала Лілія Дулінец.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце "АЭС-2006" паблізу Астраўца Гродзенскай вобласці. Генеральным падрадчыкам выступае інжынірынгавы дывізіён дзяржкарпарацыі "Расатам".

Апошняя змена 29.10.2020
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы