Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

Закупкі: +375 (1591) 4-67-19, +375 (1591) 4-67-34

21.04.2017

Беларуская АЭС у цэнтры ўвагі СМІ

Крыніца:
20 красавіка 2017 года прайшоў прэс-тур для журналістаў беларускіх і замежных СМІ на аб'екты Беларускай АЭС, ініцыяваны Міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь.
Прэс-тур для журналістаў на аб'екты Беларускай АЭС Прэс-тур для журналістаў на аб'екты Беларускай АЭС С. Сяўко, Беларуская АЭС

З раніцы журналістаў сустракалі ў інфармацыйным цэнтры Беларускай АЭС. З прывітальным словам да ўдзельнікаў прэс-тура звярнуўся намеснік Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь М. І. Міхадзюк. Журналістам прадэманстравалі відэаролік аб мантажы корпуса рэактара энергаблока №1, а намеснік генеральнага дырэктара А. В. Баркун распавёў прэсе аб ходзе збудавання атамнай электрастанцыі і горада Астраўца.

Затым журналісты агледзелі новыя жылыя мікрараёны горада і адправіліся на будаўнічую пляцоўку, дзе азнаёміліся з вытворчай базай АЭС і ацанілі маштаб будаўніцтва з вышыні назіральнай пляцоўкі.

Не менш цікавая праграма чакала ўдзельнікаў прэс-тура на пляцоўцы збудавання атамнай электрастанцыі. Тут да журналістаў далучыліся начальнік рэактарнага цэха А. І. Канюка і намеснік начальніка турбіннага цэха Д. М. Крывiн. Удзельнікі прэс-тура пабывалі ў цэнтральным зале будынка рэактара на вышынi +26,00 і машыннай зале энергаблока №1, а таксама агледзелі будынак КРПЭ.

У ходзе наведвання вучэбна-трэніровачнага цэнтра журналісты атрымалі магчымасць пазнаёміцца з сістэмай падрыхтоўкі персаналу Беларускай АЭС. Тут прадстаўнікі СМІ папрысутнічалі на трэніроўцы змены блока. Спецыяльна для журналістаў з дапамогай поўнамаштабнага трэнажора спецыялісты АЭС змадэлявалі аварыйную сітуацыю.

Па завяршэнні прэс-тура адбылася прэс-канферэнцыя з удзелам намесніка Міністра энергетыкі Міхадзюка М. І., генеральнага дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС» Філімонава М. В., намесніка генеральнага дырэктара Баркуна А. В., галоўнага інжынера Бондара А. М., у ходзе якой журналісты змаглі атрымаць вычарпальныя адказы з першых вуснаў на свае пытанні.

Апошняя змена 21.04.2017
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы