Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

Закупкі: +375 (1591) 4-67-19, +375 (1591) 4-67-34

28.02.2017

У інфармацыйным цэнтр БелАЭС адбыўся шахматны турнір

Крыніца:
У апошнюю зімовую нядзелю ў інфармацыйным цэнтры Беларускай АЭС адбылася таварыская сустрэча шахматыстаў Астраўца і Смаргоні. Паядынак прайшоў у фармаце 7х7 па так званай Схевенінгенской сістэме, калі кожны гулец адной каманды гуляе з кожным гульцом з каманды суперніка.
Удзельнікі турніну Удзельнікі турніну

Смаргонцы не на жарт былі абражаныя вынікамі хатняга турніру тыднёвай даўніны, які прынёс суседзям з Астраўца два месцы на п'едэстале. Кандыдат у майстры спорту са Смаргоні Юрый Руды, як правіла, аддае перавагу гульні ў сталічных турнірах элітнага ўзроўню. Але, калі за «дзяржаву» становіцца крыўдна, тут ужо не да пераваг. Лідар гасцей па поўнай праграме выканаў ўласнае сола, выйграўшы ўсе сем паядынкаў і паказаўшы абсалютна лепшы вынік. У сукупнасці з падтрымкай Пятра Гаўроша (6 ачкоў), Сяргея Пузыны (5,5 ачкоў) і Валерыя Ждановіча (4,5 ачка) багаты «ўраджай» названага квартэта і забяспечыў ўпэўненую перамогу Смаргоні ў матчы – 31,5:17,5.

Што датычыцца гаспадароў, то станоўчага балансу з сямёркі ўдзельнікаў ўдалося дамагчыся толькі тым, чыё імя - Алег. Пад дэвізам «не адстаць ад цёзкі» Жонаў і Клюшын, якія набралі па 4,5 ачка, дуэтам «настралялі» у суме больш, чым усе іх партнёры разам узятыя. Заслугоўвае пахвалы і адзіная прадстаўніца слабага полу. Бокун Аліна уразіла гасцей неслабай упартасцю, але з-за недахопу вопыту ў хуткай гульні (на партыю кожнаму з удзельнікаў адводзілася па 15 хвілін) у лепшых пазіцыях часта не дабірала «сваё» з-за дэфіцыту часу. «Секчы сцяг» - таксама мастацтва, якое прыходзіць з практыкай. У складзе астраўчан таксама выступалі Рынат Валееў, Сяргей Галіеўскі, Аляксандр Лебедзеў, а таксама госць з Белаазёрска Брэсцкай вобласці Васіль Галаваты.

Што ж, па закону жанру, цяпер наступіла чарга шахматыстаў з Астраўца «прымаць неадкладныя меры». Ехаць у госці наступіла іх чарга. Ці дапамогуць ім зноў сцены Смаргоні?

© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы