У працы аператыўнага штаба прынялі ўдзел Міністр энергетыкі У. М.Патупчык, прадстаўнікі кіраўніцтва зацікаўленых дзяржорганаў, РУП «Беларуская атамная электрастанцыя» (Заказчык), АТ ВК «АСЭ» (Генпадрадчык) і арганізацый, якія ўдзельнічаюць у будаўніцтве.
У ходзе пасяджэння разгледжаны пытанні ходу ўзвядзення атамнай электрастанцыі, пастаўкі і прыёмкі абсталявання, якасці выконваемых работ, вынікі кантрольнай (нагляднай) дзейнасці і іншыя. Па ўсіх абмеркаваных пытаннях прыняты адпаведныя рашэнні, пастаўленыя задачы на 2017 год.