У чарговым абнаўленні базы ўлічана першае падключэнне да сеткі блока №5 АЭС "Fuqing" (Кітай) з рэактарам HPR-1000. Дата энергапуску - 27 лістапада 2020 года.
Усяго ў 2020 годзе ў свеце ажыццёўлены энергапуск пяці блокаў (два ў Кітаі, па адным у ААЭ, Расіі і Беларусі), пачата будаўніцтва трох блокаў (два ў Кітаі і адзін у Турцыі) і канчаткова спынены пяць блокаў (у Францыі і ЗША па два, у Расіі адзін).
Агульная колькасць рэактара-гадоў эксплуатацыі атамных энергаблокаў у свеце складае 18730.