Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

29.06.2020

У Расіі пабудуюць чатыры новыя энергаблокі АЭС

Крыніца: БелТА

У Расіі пабудуюць чатыры новыя энергаблокі АЭС, падрыхтоўчыя працы пачаліся ў Ленінградскай і Смаленскай абласцях. Адпаведнае рашэнне падпісаў генеральны дырэктар "Расатама" Аляксей Ліхачоў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе дзяржкарпарацыі.

"Расiйская атамная энэргетыка падышла да гэтага перыяду з новымі распрацаванымі тыпамі АЭС-ВВЭР-1200 і ВВЭР-ТОI. Гэтыя праекты паспяхова рэалізуюцца не толькі ў Расіі, але і за мяжой. У іх выкарыстоўваюцца самыя перадавыя дасягненні і распрацоўкі, якія адказваюць усім сучасным міжнародным патрабаванням бяспекі", - сказаў Аляксей Ліхачоў.

Новыя праекты уключаны ў генеральную схему размяшчэння аб'ектаў электраэнергетыкі да 2035 года, зацверджаную ўрадам Расіі. У якасці рэферэнтнага для новых блокаў Ленінградскай АЭС прыняты праект ВВЭР-1200, аналагічны першай чарзе будаўніцтва Ленінградскай АЭС-2. На Смаленскай АЭС будзе ужыты праект ВВЭР-ТОИ, аналагічны будуемаму на Курскай АЭС-2.

Забудоўшчыкам - тэхнічным заказчыкам абодвух інвестыцыйных праектаў выступіць канцэрн "Росэнергоатом", генеральнымі праекціроўшчыкамі - АТ "Атампраект" (для ЛАЭС-2) і АТ "Атамэнергапраект" (для САЭС-2), галоўным канструктарам рэактарных установак - АТ ОКБ "Гідрапрэс", а навуковым кіраўніком у частцы ядзернай і радыяцыйнай бяспекі - НIЦ"Курчатаўскі інстытут".

Апошняя змена 29.06.2020
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы