Дэлегацыя ад Беларускай АЭС у складзе намесніка генеральнага дырэктара па якасці Аляксандра Ерына, кіраўніка групы ліцэнзавання Віталя Дзятлава, намесніка начальніка аддзела ядзернай бяспекі Мікіты Гуца, намесніка начальніка службы бяспекі Валерыя Емяльянава 19 чэрвеня прыняла ўдзел у пашыраным пасяджэнні вучонага савета, прысвечаным 60-годдзю iнстытута. Юбілейнае мерапрыемства таксама наведалі прадстаўнікі Мінэнерга, Дзяржатамнагляду, НТЦ ЯРБ, БелРАА, Нацыянальнай акадэміі навук, БДУ, БНТУ і іншых арганізацый, звязаных з ядзернай энергетыкай.
Генеральны дырэктар "АІЭЯД – СОСНЫ" Андрэй Уладзіміравіч Кузьмін выступіў з дакладам аб дзейнасці і перспектывах развіцця ўстановы, пасля чаго з прывітальнымі словамі і віншаваннямі ў адрас інстытута звярнуліся запрошаныя госці сходу.
Прадстаўнікі нашай дэлегацыі перадалі юбілярам прывітальны адрас з віншаваннямі і пажаданнямі генеральнага дырэктара Беларускай АЭС Сяргея Алегавіча Бабовіча, а таксама ўручылі памятныя падарункі. Акрамя таго, кіраўнікі і навуковыя супрацоўнікі інстытута, якія прынялі ўдзел у правядзенні экспертызы бяспекі Беларускай АЭС, былі ўзнагароджаны нагруднымі знакамі "За збудаванне Беларускай атамнай электрастанцыi".
Ад усёй душы жадаем усім супрацоўнікам iнстытута прафесійнага майстэрства, геніяльных адкрыццяў, далейшых поспехаў у жыцці і працы на карысць роднай краіны!