Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-697

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

Закупкі: +375 (1591) 4-67-19, +375 (1591) 4-67-34

19.06.2025

На Беларускай АЭС адбыўся тэхнічны тур для маладых спецыялістаў Дзяржатамнагляду МНС Рэспублікі Беларусь

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Моладзь Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС Рэспублікі Беларусь наведала пляцоўку атамнай электрастанцыі 17 чэрвеня 2025 года. Тэхнічны візіт даў магчымасць правесці адзін дзень на станцыі і азнаёміцца з асноўнымі працэсамі, аб'ектамі і работай персаналу АЭС.

Ключавой тэмай тэхнічнага тура стала эфектыўнае ўзаемадзеянне Дзяржатамнагляду і Беларускай АЭС на ўсіх этапах жыццёвага цыкла станцыі.

У рамках візіту спецыялісты Дзяржатамнагляду наведалі інфармацыйны і вучэбна-трэніровачны цэнтры, дзе даведаліся пра асаблівасці, тэхнічныя і эканамічныя паказчыкі праекта "АЭС 2006" пакалення 3+.

Дасведчаныя псіхолагі АЭС распавялі аб рабоце лабараторыі псіхафізілагічнага забеспячэння і правялі трэнінгі для спецыялістаў ДАН.

На поўнамаштабным трэнажоры блокавага пульта кіравання пад кіраўніцтвам начальніка аддзела падрыхтоўкі аператыўнага персаналу Сяргея Горына маладыя спецыялісты змаглі ацаніць адпрацоўку сістэм бяспекі.

На прамысловай пляцоўцы работнікі Дзяржатамнагляду азнаёміліся з работай асноўных станцыйных аб'ектаў зоны свабоднага доступу: турбінай, КРУЭ, вежавымі выпарнымі градзірнямі, пырскавымі басейнамі.

Спецыялісты Дзяржатамнагляду высока ацанілі прафесіяналізм супрацоўнікаў Беларускай АЭС у забеспячэнні бяспечнай і надзейнай работы станцыі.

Апошняя змена 19.06.2025
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы