На сходзе, прымеркаваным узнагароджанню, Ганаровая грамата ўрада была ўручана начальніку камэрцыйна-юрыдычнага аддзела Уладзіславу Ластоўскаму.
Падзякі Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь уручылі намесніку генеральнага дырэктара па эканоміцы Аляксею Рысу, намесніку начальніка аддзела ядзернай бяспекі Мікіце Гуцу, і кіраўніку групы аддзела тэхнічнай інспекцыі Руслану Скаржынскаму.
Узнагароджанне работнікаў Беларускай АЭС ажыццёўлена ў адпаведнасці з пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 красавіка 2025 года №215 "Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь" і № 91р "Аб аб’яўленні Падзякі Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь" "за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё энергетычнай галіны".