Будучыя фізікі-ядзершчыкі наведалі вучэбна-трэніровачны цэнтр АЭС і азнаёміліся з прынцыпамі работы энергаблокаў з рэактарнай устаноўкай В-491 з вода-вадзяным энергетычным рэактарам з вадой пад ціскам і двухконтурнай цеплавой схемай.
На поўнамаштабным трэнажоры блокавага пульта кіравання студэнтам прадэманстравалі магчымасці сістэм бяспекі АЭС.
Інжынер-фізік рэактарнай устаноўкі Беларускай АЭС Яна Малькевіч распавяла студэнтам аб рабоце ядзерна-фізічнай лабараторыі і падзялілася практычнымі парадамі.
Пра ўмовы працы і маладзёжную палітыку прадпрыемства распавяла гасцям БелАЭС спецыяліст па рабоце з моладдзю Віялета Алексяевец.