Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-697

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

Закупкі: +375 (1591) 4-67-19, +375 (1591) 4-67-34

13.05.2025

Першасная арганізацыя ветэранаў-энергетыкаў створана на Беларускай АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

У нядаўнім мінулым актыўныя ўдзельнікі збудавання і ўводу ў эксплуатацыю Беларускай АЭС стварылі першасную ветэранскую арганізацыю прадпрыемства Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання ветэранаў-энергетыкаў. Узначаліў пяршоўку першы кіраўнік БелАЭС, кавалер Ордэна Працоўнай Славы Міхаіл Васільевіч Філімонаў. Арганізацыя прайшла рэгістрацыю ва ўстаноўленым парадку, а 12 мая адбылося яе першае пасяджэнне.

Мерапрыемства пачалося з уручэння ветэранам нагрудных знакаў "За збудаванне Беларускай атамнай электрастанцы" і фотаальбомаў аб збудаванні першай Беларускай АЭС на старонках якога ветэраны, зразумела, убачылі і сябе на розных этапах збудавання атамнай электрастанцыі.

Міхаіл Васільевіч Філімонаў азнаёміў удзельнікаў пасяджэння з мэтамі і задачамі арганізацыі. А генеральны дырэктар Беларускай АЭС Сяргей Алегавіч Бабовіч пажадаў ветэранам-энергетыкам здароўя, актыўнага даўгалецця і ўдзелу ў грамадскім жыцці прадпрыемства.

Па завяршэнні афіцыйнай часткі праграмы, зносіны ветэранаў працягнуліся ў нефармальнай абстаноўцы. Часам яно нагадвала доўгачаканую сустрэчу выпускнікоў, а часам і вытворчую нараду з абмеркаваннем актуальных навін і перспектыў атамнай энергетыкі.

Апошняя змена 13.05.2025
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы