Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-697

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

Закупкі: +375 (1591) 4-67-19, +375 (1591) 4-67-34

22.04.2025

Маладзёжныя лідары прадпрыемстваў Беларусі абмяняліся вопытам на Беларускай АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

17-18 красавіка на Беларускай атамнай электрастанцыі прайшоў семінар для спецыялістаў па працы з моладдзю і лідараў першасных арганізацый ГА "БРСМ".

Для абмену вопытам на БелАЭС сабраліся маладзёжныя лідэры буйных прадпрыемстваў Беларусі: ААТ "Інтэграл", ААТ "Мінскі трактарны завод", ААТ "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод", ААТ "Магілёўскі металургічны завод", ААТ "МАЗ" - кіруючая кампанія холдынгу "БЕЛАЎТАМАЗ", ААТ "БМЗ - кіруючая кампанія холдынгу "БМК", РУП "Віцебскэнерга".

Старт семінару дала дыялогавая пляцоўка, дзе ўдзельнікі пагутарылі з намеснікам генеральнага дырэктара па эканоміцы Аляксеем Рысам, начальнікам упраўлення вытворча-тэхнічнай камплектацыі Георгіем Клімовічам, а таксама ацанілі першы асобнік фотаальбома "Беларуская АЭС. Як гэта было", старонкі якога адлюстроўваюць будаўніцтва першай атамнай электрастанцыі ў Рэспубліцы Беларусь. Намеснік старшыні прафсаюзнай арганізацыі Марына Пылінская распавяла аб дзейнасці першаснай прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства, спецыяліст аддзела кадраў Вольга Куц пазнаёміла гасцей з работай групы па кіраванні персаналам. Зносіны атрымалiся нефармальнымi, насычанымi і цікавымi. Моладзь абмянялася вопытам і новымі ідэямі.

У завяршэнні дыялогу ўдзельнікі далі старт маладзёжнай ініцыятыве "Усе дарогі вядуць на БелАЭС", дзе кожны змог адзначыць свой шлях ад "дома" да атамнай станцыі.

Далей гасцей чакала экскурсія па інфармацыйным і вучэбна-трэніровачным цэнтрам АЭС, наведванне лабараторыі псіхафізілагічнага забеспячэння і аб'езд вытворчай пляцоўкі атамнай электрастанцыі.

Маладзёжныя лідары беларускіх прадпрыемстваў згулялі з маладымі і актыўнымі прадстаўнікамі БРСМ станцыі ў інтэлектуальна-забаўляльны "Маладзёжны Quiz".

У год 80-годдзя Вялікай Перамогі ўдзельнікі семінара не засталіся ў баку ад чэленджа БелАЭС "Паклонімся кожнаму" і ўсклалі кветкі да помніка савецкім воінам і партызанам у г. Астравец.

У другі дзень семінара маладзёжныя лідары прынялі ўдзел у камандаўтваральным трэнінгу, а таксама пазнаёміліся са славутасцямі Астраўца і Астравецкага раёна.

Карыснае, з пункту гледжання абмену досведам і ідэямі, мерапрыемства прайшло з ініцыятывы моладзі БелАЭС, але, як пагадзіліся яго ўдзельнікі, абавязкова павінна паўтарыцца на базе іншых прамысловых "гігантаў".

Апошняя змена 22.04.2025
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы