Генеральны дырэктар аб'яднання Андрэй Васільевіч Панчанка павіншаваў работнікаў, якія вызначыліся, і ўручыў памятныя вымпелы "Лепшаму работніку энергасістэмы".
За шматгадовую плённую працу, дасягненне высокіх паказчыкаў, значны асабісты ўклад, унесены ў развіццё беларускай энергасістэмы, на Дошку гонару ДВА "Белэнерга" занесены намеснік галоўнага інжынера па электратэхнічным забеспячэнні АЭС дзяржаўнага прадпрыемства "Беларуская АЭС" – Міхаіл Шэвалдзін.
"Безумоўна, дадзеная ўзнагарода атрымана не толькі дзякуючы маім індывідуальным дасягненням, а з'яўляецца вынікам работы ўсяго калектыву Беларускай АЭС!"- дзеліцца сваімі ўражаннямі Міхаіл Шэвалдзін. - "Дзякуючы зладжанай рабоце ўсіх кіраўнікоў, спецыялістаў і рабочых нашага прадпрыемства ўдаецца паспяхова вырашаць пастаўленыя перад намі энергасістэмай і краінай задачы. Вынікі нашай працы не застаюцца па-за ўвагай кіраўнікоў вышэйстаячых арганізацый. Велізарны гонар прадстаўляць Беларускую АЭС на дошцы гонару ДВА "Белэнерга" ў бягучым годзе, змяніўшы на ёй першага намесніка генеральнага дырэктара – галоўнага інжынера атамнай электрастанцыі Анатоля Міхайлавіча Бондара".