Сусветная асацыяцыя арганізацый, якія эксплуатуюць АЭС (САА АЭС) аб'ядноўвае ўсе арганізацыі свету, якія эксплуатуюць АЭС. Усяго ў складзе САА АЭС налічваецца каля 450 энергаблокаў.
Беларуская АЭС, з'яўляючыся пастаянным членам САА АЭС, тэрытарыяльна адносіцца да Маскоўскага рэгіянальнага цэнтра (САА АЭС-МЦ). Згодна з абавязацельствамі, добраахвотна ўзятымі на сябе, Беларуская АЭС, як і іншыя АЭС свету, праводзіць на сваіх энергаблоках партнёрскую праверку 1 раз у 4 гады.
Мэта партнёрскай праверкі - прадастаўленне членам арганізацыі магчымасці параўнаць эксплуатацыю сваіх станцый з лепшай сусветнай практыкай з дапамогай глыбокага і аб'ектыўнага аналізу пытанняў эксплуатацыі АЭС.
Партнёрскую праверку ажыццяўляе міжнародная група, якая складаецца з экспертаў іншых членаў САА АЭС, якая дае крытычную ацэнку вытворчай дзейнасці АЭС у наступных галінах:
- арганізацыя і адміністрацыя,
- эксплуатацыя,
- рамонт,
- iнжынерная падтрымка,
- радыяцыйная бяспека,
- вопыт эксплуатацыі,
- хімія,
- падрыхтоўка персаналу,
- пажарная бяспека,
- аварыйная гатоўнасць.
У перыяд з 10 па 26 сакавіка 2025 года першая ў гісторыі эксплуатацыйная партнёрская праверка САА АЭС-МЦ адбылася на Беларускай АЭС. У складзе экспертнай групы на пляцоўку АЭС прыбылі спецыялісты з 4-х краін свету (Балгарыі, Ірана, Кітая, Расіі). Эксперты на працягу 2-х тыдняў вывучалі асаблівасці эксплуатацыі станцыі шляхам правядзення абыходаў абсталявання, назіранняў за выкананнем работ, інтэрв'ю персаналу і вывучэння эксплуатацыйнай дакументацыі.
Падчас правядзення партнёрскай праверкі станцыю наведаў і правёў перамовы з кіраўніцтвам АЭС дырэктар маскоўскага рэгіянальнага цэнтра САА АЭС Васіль Аксёнаў.
У ходзе праверкі экспертамі адзначаны высокі ўзровень стану абсталявання і памяшканняў станцыі, культуры бяспекі персаналу і ўзровень адкрытасці станцыі для партнёрскага ўзаемадзеяння. Справаздача, падрыхтаваная экспертамі па выніках працы, будзе ўсебакова вывучана спецыялістамі Беларускай АЭС з мэтай удасканалення дзейнасці станцыі ў адпаведнасці з рэкамендацыямі партнёрскай праверкі.
Акрамя прапаноў па ўдасканаленні дзейнасці, эксперты партнёрскай праверкі вызначылі і цэлы шэраг моцных бакоў эксплуатацыі Беларускай АЭС, якія могуць быць рэкамендаваны для прымянення на іншых АЭС свету. Сярод іх методыка кантролю і кіравання ўтварэннем вадкіх радыеактыўных адходаў, методыка і сістэмы правядзення цеплавых выпрабаванняў электратэхнічнага абсталявання ў перыяд рамонту, а таксама кіраванне абсталяваннем гідратэхнічных збудаванняў у зімовы перыяд года з мэтай павышэння яго эфектыўнасці і надзейнасці.