Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-697

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

Закупкі: +375 (1591) 4-67-19, +375 (1591) 4-67-34

26.03.2025

Партнёрская праверка САА АЭС завяршылася сёння на Беларускай АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Маскоўскі цэнтр Сусветнай асацыяцыі арганізацый, якія эксплуатуюць атамныя электрастанцыі (САА АЭС – МЦ) 26 сакавіка 2025 года завяршыў планавую партнёрскую праверку на Беларускай АЭС.

Мэтай праверкі было аказанне падтрымкі БелАЭС у дасягненні высокіх паказчыкаў эксплуатацыі станцыі, пошуку найлепшых шляхоў вырашэння вытворчых праблем, павышэння бяспекі і надзейнасці атамнай электрастанцыі.

На выніковай нарадзе, з удзелам каманды экспертаў, дырэктара САА АЭС-МЦ Васіля Аксёнава і прадстаўнікоў Беларускай АЭС, на чале з генеральным дырэктарам прадпрыемства Сяргеем Бабовічам, былі падведзены вынікі работы, адзначаны моцныя бакі ў рабоце АЭС і разгледжаны рэкамендацыі экспертаў.

"Беларуская АЭС вельмі добра падрыхтавалася да партнёрскай праверкі. Дзякуй асобнае за прадастаўленыя моцныя бакі. Мы іх разгледзелі і яны будуць уключаны ў агульную справаздачу. Было вельмі добрае ўзаемадзеянне з партнёрамі ад станцыі. Эксперты пастараліся перадаць Беларускай АЭС і свой вопыт, і навыкі, і ўсё тое добрае, што ёсць на станцыях, дзе яны працуюць. Таму і атрымаўся такі пазітыўны вынік", - адзначыў кіраўнік каманды экспертаў, прадстаўнік САА АЭС-МЦ на Курскай АЭС Дзмітрый Зеркаль.

Ад імя Беларускай АЭС першы намеснік генеральнага дырэктара - галоўны інжынер АЭС Анатоль Бондар падзякаваў партнёрам за сумесную работу і выказаў упэўненасць у тым, што вынікі праверкі дадуць магчымасць беларускім спецыялістам рухацца далей па шляху павышэння бяспекі, эфектыўнасці і дасягнення высокіх вытворчых паказчыкаў Беларускай АЭС.

"Беларуская АЭС, хоць і "маладая" станцыя, але з добрым досведам. Безумоўна, у гэтым заслуга людзей, якія тут працуюць, і мы гатовы гэтым вопытам падзяліцца з іншымі АЭС. Без сумневу, атамная энергетыка з'яўляецца "зялёнай" і, на сённяшні дзень, гэта адзіны правільны шлях развіцця сусветнай энергетыкі. А работа САА АЭС, накіраваная на вывучэнне і распаўсюджванне лепшых сусветных практык эксплуатацыі сярод атамных электрастанцый свету, будзе і надалей садзейнічаць умацаванню пазіцый сусветнай атамнай энергетыкі", - выказаў упэўненасць у сваім выступе генеральны дырэктар Беларускай АЭС Сяргей Бабовіч.

"Станцыя рэальна спадабалася і ў яе добрая будучыня", - адзначыў у сваім выступленні дырэктар САА АЭС-МЦ Васіль Аксёнаў.

Кіраўнік Маскоўскага цэнтра Сусветнай асацыяцыі арганізацый, якія эксплуатуюць атамныя электрастанцыі, падзякаваў экспертам і партнёрам Беларускай АЭС за плённую сумесную работу, а таксама ўручыў беларускім прадстаўнікам маладзёжнага руху САА АЭС Кацярыне Струй і Яне Міхайлавай узнагароды "за прыхільнасць місіі і каштоўнасцям САА АЭС, а таксама павышэння прэстыжу атамнай галіны сярод моладзі".

У сваю чаргу, генеральны дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства "Беларускай АЭС" Сяргей Бабовіч уручыў Васілю Аксёнаву нагрудны знак "За збудаванне Беларускай атамнай электрастацыі", як прызнанне заслуг САА АЭС у справе рэалізацыі праекта першай беларускай атамнай электрастанцыі.

Апошняя змена 26.03.2025
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы