Сёння моладзь Беларускай атамнай электрастанцыі наведала Дом сямейнага тыпу ў г. Астраўцы ў якім выхоўваецца 12 дзяцей.
З'яўленне Дзядулі Мароза і Снягуркі дадало сустрэчы асаблівую атмасферу чараўніцтва. Хлопцы прачыталi вершы, распавялі пра сябе і сваі захапленнi, а таксама атрымалі падарункі, прысмакі і навагодні настрой!
Мудрыя кажуць, што пра чалавека трэба судзіць не па словах, а па яго справах. Бо добрым чалавека робяць толькі яго добрыя справы.
Давайце разам рабіць добрыя справы. Ад гэтага наш свет стане крыху лепш і святлей!