Журы конкурсу ацэньвала арыгінальнасць мастацкага вобраза, якасць выканання, а таксама гісторыю створанага маскота. Удзельнікі выдатна справіліся з пастаўленай задачай, выбар быў складаны, але ён зроблены.
Гран-пры конкурсу найлепшага маскота для Беларускай АЭС атрымала Паліна Вайткевіч, якая прыдумала "Нукліка-Супермэна"!
Па ініцыятыве атамнай моладзі першапачатковы варыянт маскота быў дапрацаваны. Нуклік пазбавіўся ад супергеройскага плашча і прымерыў нацыянальную вышыванку з лагатыпам Беларускай АЭС.