Навучэнцы Тэхнапарка наведалі ключавыя аб'екты БелАЭС: вучэбна-трэніровачны цэнтр, цэнтральны пульт кіравання, турбінную залу, будынак абсталявання камплектнай размеркавальнай элегазавай прылады 330 кВ (КРПЭ), якое ўваходзіць у склад агульнастанцыйнага электратэхнічнага абсталявання і задзейнічанага ў схеме выдачы магутнасці энергаблока.
На кожным аб'екце рабят сустракалі спецыялісты, якія падрабязна распавядалі аб сваёй працы і абсталяванні.
Завяршылася наведванне Беларускай АЭС сустрэчай з намеснікам генеральнага дырэктара па якасці Аляксандрам Ерыным. Моладзь падзялілася станоўчымі ўражаннямі ад экскурсіі і задала Аляксандру шэраг цікавых пытанняў пра спецыфіку працы на атамнай электрастанцыі.