Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

Закупкі: +375 (1591) 4-67-19, +375 (1591) 4-67-34

17.09.2024

Стэнд Беларускай АЭС адкрыты сёння ў штаб-кватэры МАГАТЭ

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

У рамках праграмы мерапрыемстваў 68-й сесіі Генеральнай канферэнцыі МАГАТЭ 17 верасня 2024 года, у Дзень народнага адзінства, адбылося афіцыйнае адкрыццё стэнда Беларускай АЭС. Сімвалічна, што мерапрыемства прайшло ў Дзень народнага адзінства.

У сваім выступленні на адкрыцці стэнда генеральны дырэктар Беларускай АЭС Сяргей Бабовіч адзначыў першарадную ролю ў рэалізацыі праекта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.

Кіраўнік атамнай электрастанцыі падзякаваў за ўсебаковую падтрымку і тэхнічную дапамогу МАГАТЭ, адзначыў пазітыўныя перамены, якія адбыліся як у рэгіёне збудавання АЭС, так і ў краіне ў цэлым, дзякуючы атамнай электрастанцыі.

"Перавагі атамнай энергетыкі відавочныя. І яны датычацца не толькі эканомікі, але і іншых сфер грамадскага жыцця: навукі, адукацыі, медыцыны, імклівага развіцця новых тэхналогій і кампетэнцый" - падкрэсліў у сваім выступленні Сяргей Бабовіч.

Беларуская АЭС удзельнічае ў выставах на палях Генеральнай канферэнцыі МАГАТЭ з 2015 года. У адпаведнасці з прынцыпамі адкрытасці і транспарэнтнасці, Беларусь у поўным аб'ёме інфармавала прадстаўнікоў міжнароднай ядзернай энергетычнай супольнасці аб усіх этапах будаўніцтва АЭС. Сёлета на стэндзе прадпрыемства прадстаўлена інфармацыя аб першых выніках работы Беларускай АЭС і яе інтэграцыі ў эканоміку Рэспублікі Беларусь.

Апошняя змена 17.09.2024
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы