Святочная праграма стартавала з урачыстага шэсця, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый Астравецкага раёна, воінскіх часцей і падраздзяленняў МНС, дыслакаваных у Астраўцы, грамадскіх аб'яднанняў.
Мерапрыемствы працягнуліся мітынгам ля помніка савецкім воінам і партызанам. Прадстаўнікі дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС» на чале з генеральным дырэктарам М.У. Філімонавым таксама прынялі ўдзел ва ўрачыстасцях і ўсклалі да помніка кветкі ад працоўнага калектыву атамнай станцыі.
Святочны дзень атрымаўся вельмі насычаным: праца вулічных пляцовак, палявой кухні, дэманстрацыя тэхнікі, канцэртныя праграмы розных калектываў – усё гэта стварала асаблівую атмасферу ўрачыстасці.
Кульмінацыяй свята стала рэспубліканская патрыятычная акцыя «Праспяваем гімн разам» з удзелам моладзі БелАЭС.
Завяршыліся мерапрыемствы святочным салютам і дыскатэкай.