Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

«Прамая тэлефонная лінія» ДП «Беларуская АЭС»

+375 (1591) 4-53-59

22.06.2022

На Беларускай АЭС ушанавалі памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

22 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца журботная дата - Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, 81-я гадавіна з пачатку Вялікай Айчыннай вайны. У гэты дзень па ўсёй краіне ўспамінаюць тых, хто цаной свайго жыцця выканаў абавязак па абароне Радзімы, усіх загінуўшых, закатаваных у фашысцкай няволі, памерлых ад голаду і пазбаўленняў.

Прадстаўнікі працоўнага калектыву Беларускай АЭС узялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме, які прайшоў у горадзе Астраўцы. Работнікі атамнай станцыі ўсклалі кветкі да помніка савецкім воінам і партызанам, а таксама прынялі ўдзел у аўтапрабегу да помніка лётчыкам і тэхнікам Пастаўскай ваеннай авіяцыйнай школы пілотаў, якія загінулі на навучальным аэрадроме ў першы дзень вайны 22 чэрвеня 1941 г. Ля абеліска адбылося ўрачыстае адкрыццё візуальнай формы ўвекавечання ў рамках абласнога патрыятычнага праекта «Памяць. Адзінства. Перамога».

На Беларускай АЭС, роўна ў 12.00, калектыў дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС» ушанаваў памяць ахвяр вайны і генацыду, далучыўшыся да Усебеларускай хвіліны маўчання.

Чытаць 75 разоў Апошняя змена 22.06.2022
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© 2010-2020 Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка РВПЦ «Кастрычніцкі»
Даслаць паведамленне аб памылцы