Надрукаваць гэтую старонку
22.01.2021

Міністр інфармацыі азнаёміўся з працай інфармацыйнага цэнтра АЭС

Крыніца:

Новую экспазіцыю інфармацыйнага цэнтра Беларускай АЭС, якая пачала працаваць у будынку вучэбна-трэніровачнага цэнтра ў непасрэднай блізкасці да атамнай станцыі, у ліку першых наведвальнікаў змог ацаніць міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Уладзіміравіч Луцкі.

У ходзе экскурсіі спецыялісты аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў расказалі аб прынцыпах работы атамнай станцыі і аб сістэмах бяспекі, закладзеных у праекце Беларускай АЭС.

Ігар Уладзіміравіч адзначыў важнасць працы інфармацыйнага цэнтра, у якім кожны наведвальнік можа атрымаць складаную для ўспрымання інфармацыю пра АЭС у простай і даступнай форме.

Таксама міністр азнаёміўся з працай вучэбна-трэніровачнага цэнтра АЭС і сістэмай падрыхтоўкі персаналу аб якой распавёў намеснік галоўнага інжынера - начальнік УТЦ Уладзімір Горын.

Апошняя змена 22.01.2021

Галерэя малюнкаў