У ходзе экскурсіі спецыялісты аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў расказалі аб прынцыпах работы атамнай станцыі і аб сістэмах бяспекі, закладзеных у праекце Беларускай АЭС.
Ігар Уладзіміравіч адзначыў важнасць працы інфармацыйнага цэнтра, у якім кожны наведвальнік можа атрымаць складаную для ўспрымання інфармацыю пра АЭС у простай і даступнай форме.
Таксама міністр азнаёміўся з працай вучэбна-трэніровачнага цэнтра АЭС і сістэмай падрыхтоўкі персаналу аб якой распавёў намеснік галоўнага інжынера - начальнік УТЦ Уладзімір Горын.