Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

20.11.2020

«Атамны» клас адкрыўся ў Астраўцы

Крыніца:

Дзіця, якое ў свае 7-8 гадоў само майструе і праграмуе робата, зусім нядаўна магло быць выключна героем твораў Кіра Булычева або Джорджа Лукаса. Для горада энергетыкаў Беларускай АЭС Астраўца, сёння гэта стала рэальнасцю.

19 лістапада 2020 г. у школе № 3 самага маладога горада Беларусі расчыніла дзверы незвычайная вучэбная аўдыторыя «Атамны клас».

Праграма «Атамкласа» - адукацыйная ініцыятыва Дзяржкарпарацыі «Расатам», якая рэалізуецца з 2011 года ў рамках праекта «Школа Расатама» больш, чым у 30 школах Расіі. Зараз гэты праект развіваецца яшчэ і ў адной з беларускіх школ.

Асноўнай задума праграмы заключаецца ў падтрымцы і развіцці прыродазнаўчай і матэматычнай адукацыі ў школе за кошт стварэння сучасных умоў для вывучэння прадметаў на паглыбленым узроўні.  А таксама падтрымкі праектнай і даследчай дзейнасці навучэнцаў, выхавання такіх якасцяў асобы, як эфектыўнасць, каманднасць, паважлівасць, адказнасць за вынік, імкненне быць на крок наперадзе.

Павіншаваць будучых Курчатавых і Каралёвых прыйшлі прадстаўнікі Астравецкага раённага выканаўчага камітэта, інжынірынгавага дывізіёна Дзяржкарпарацыі «Расатам» АТ «Атабудэкспарт», дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС», раённай арганізацыі РГА «Белая Русь».

Гэтак жа віншаванні і пажаданні прыйшлі ад вучняў і настаўнікаў «атамных» класаў Расіі з Зеленаграда, Сасновага Бору, Растова-на-Доне, Удомлі.

У добры шлях да вяршыняў ведаў, юныя атамшчыкі!

Відэа аб «атамным» класе ў сюжэце АНТ

Апошняя змена 20.11.2020

Галерэя малюнкаў

© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы