Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

28.10.2020

Краіны СНД плануюць стварыць асацыяцыю органаў рэгулявання бяспекі ў галіне атамнай энергіі

Крыніца: БелТА

Асацыяцыю органаў рэгулявання бяспекі ў галіне выкарыстання атамнай энергіі і арганізацый, якія ажыццяўляюць іх навукова-тэхнічную падтрымку, плануецца стварыць на прасторы Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Праект Мемарандума аб фарміраванні асацыяцыі адобраны на 21-м пасяджэнні Камісіі дзяржаў-удзельніц СНД па выкарыстанні атамнай энергіі ў мірных мэтах, якое прайшло сёння ў фармаце відэаканферэнцыі пад кіраўніцтвам старшыні камісіі, намесніка міністра энергетыкі Беларусі Міхаіла Міхадзюка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэнерга.

З ініцыятывай стварыць асацыяцыю раней выступіў беларускі бок.

Плануецца, што новая структура будзе садзейнічаць развіццю супрацоўніцтва па пытаннях рэгулявання ядзернай і радыяцыйнай бяспекі на прасторы СНД, аказанню экспертнай падтрымкі пры ўдасканаленні сістэмы рэгулявання і заканадаўства, умацаванню сувязяў паміж арганізацыямі навукова-тэхнічнай падтрымкі.

"Ініцыятыва вельмі важная, асабліва для краін-пачаткоўцаў, якія рэалізуюць свае першыя ядзерныя праграмы. Такія асацыяцыі ёсць у Еўропе, бачна эфектыўнасць іх працы, у тым ліку і на міжнароднай арэне, - адзначыў Міхаіл Міхадзюк. - Такі фармат узаемадзеяння ў рамках СНД дазволіць пашырыць партнёрства і скаардынаваць працу рэгулюючых органаў".

У сваю чаргу начальнік Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (Дзяржатамнагляду) Вольга Лугоўская дадала, што стварэнне асацыяцыі дазволіць больш эфектыўна выбудаваць працу па абмене вопытам. У тым ліку па пытаннях распрацоўкі нарматыўных патрабаванняў у галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, методык правядзення інспекцый на пляцоўках АЭС, а таксама экспертыз бяспекі. Важнымі таксама з'яўляюцца пытанні рэгулявання ў сферы абыходжання з радыеактыўнымі адходамі, падрыхтоўка кадраў для рэгулюючых органаў і іншыя.

На пасяджэнні камісіі разгледжаны вынікі рэалізацыі Рамачнай праграмы супрацоўніцтва краін СНД у галіне выкарыстання атамнай энергіі ў мірных мэтах "Супрацоўніцтва "АТАМ-СНД", ход выканання міждзяржаўнай мэтавай праграмы"Рэкультывацыя тэрыторый дзяржаў, якія падвергліся ўздзеянню ўраназдабываючых вытворчасцяў".

Размова таксама ішла аб дзейнасці базавай арганізацыі краін СНД па пытаннях абыходжання з адпрацаваным ядзерным палівам, радыеактыўнымі адходамі і вываду з эксплуатацыі ядзерна- і радыяцыйна небяспечных аб'ектаў.  Было адзначана, што экспертамі міжнародных рабочых груп камісіі падрыхтаваны праекты новых дакументаў, якія вызначаць яе далейшую дзейнасць - Рамачная праграма супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД у галіне мірнага выкарыстання атамнай энергіі на перыяд да 2030 года і план мерапрыемстваў па рэалізацыі Рамачнай праграмы супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД у галіне выкарыстання атамнай энергіі ў мірных мэтах на перыяд 2021-2025 гады. Плануецца, што гэтыя дакументы будуць прыняты на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД у лістападзе гэтага года.

Апошняя змена 28.10.2020
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы