Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

26.10.2020

МНС выдала БелАЭС дазвол на энергапуск першага блока

Крыніца: БелТА

Беларускай АЭС выдадзены дазвол на права выканання этапнай праграмы энергетычнага пуску энергаблока №1, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (Дзяржатамнагляду).

"23 кастрычніка калегіяй Міністэрства па надзвычайных сітуацыях прынята станоўчае рашэнне аб унясенні змяненняў у ліцэнзію ГП "Беларуская АЭС" на права ажыццяўлення дзейнасці ў галіне выкарыстання атамнай энергіі і крыніц іанізуючага выпраменьвання, якія дазваляюць прыступіць да выканання этапнай праграмы энергетычнага пуску энергаблока №1", - паведамілі ў прэс-службе.

Дадзенае рашэнне грунтуецца на заключэнні Дзяржатамнагляду, які ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам разгледзеў вынікі экспертызы дакументаў, якія абгрунтоўваюць бяспеку, і правёў праверку гатоўнасці Беларускай АЭС выканаць заяўленую дзейнасць.

Як паведамлялася, першая загрузка штатнай актыўнай зоны, выпрабаванні ў падкрытычным стане рэактарнай устаноўкі, выкананне фізічных эксперыментаў на мінімальна кантраляваным узроўні, энэргетычны пуск і доследна-прамысловая эксплуатацыя дазваляюцца пасля праверкі гатоўнасці да адпаведных этапаў уводу ў эксплуатацыю АЭС і атрымання спецыяльных дазволаў (ліцэнзій).

Пасля завяршэння гэтых этапаў разгледзяць пытанне аб выдачы ліцэнзіі на эксплуатацыю першага энергаблока. Яна выдаецца да пачатку працы Дзяржаўнай камісіі па прыёмцы аб'екта ў эксплуатацыю.

Дзяржатамнагляд звяртае ўвагу: перад выдачай ліцэнзіі на эксплуатацыю першага энергаблока БелАЭС будуць праведзеныя грамадскія слуханні. Іх мэта - давядзенне да грамадскасці інфармацыі аб ходзе і выніках экспертызы бяспекі і ацэнкі адпаведнасці заяўніка ліцэнзійным патрабаванням і ўмовам.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце АЭС-2006 паблізу Астраўца Гродзенскай вобласці. Генеральным падрадчыкам выступае дзяржкарпарацыя "Расатам".

Апошняя змена 26.10.2020
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы