Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

Закупкі: +375 (1591) 4-67-19, +375 (1591) 4-67-34

05.04.2019

Дэпутаты азнаёміліся з ходам будаўніцтва Беларускай АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

4 красавіка 2019 г. дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС» наведалі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Члены камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы і камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі наведалі інфармацыйны цэнтр Беларускай АЭС, цэнтральны пульт кіравання атамнай электрастанцыі, будынак хімвадападрыхтоўкі, агледзелі ход збудавання АЭС з вышыні агляднай пляцоўкі, а таксама азнаёміліся з працай вучэбна-трэніровачнага цэнтра АЭС.

Пасля агляду уведзеных у эксплуатацыю і будуемых аб'ектаў атамнай электрастанцыі, адбылося сумеснае пасяджэнне камісій, у якім прынялі ўдзел Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь В. М. Каранкевіч, міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь В. А. Вашчанка, Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь А. П. Худык, начальнік Дэпартамента МНС па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы А. М. Лугаўская, генеральны дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС» М. В. Філімонаў.

 

Апошняя змена 05.04.2019
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы