Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

Закупкі: +375 (1591) 4-67-19, +375 (1591) 4-67-34

29.03.2019

Чарговы прэс-тур прайшоў на Беларускай АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Больш за сорак айчынных і замежных журналістаў наведалі 28 сакавіка 2019 года вытворчыя аб'екты Беларускай АЭС.

Сярод СМІ, якія наведалі атамную электрастанцыю, былі прадстаўнікі як цэнтральных, так і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, як дзяржаўнай, так і прыватнай формаў уласнасці.

Акрамя традыцыйных пунктаў маршруту такіх, як інфармацыйны цэнтр АЭС у горадзе Астраўцы, увазе журналістаў упершыню былі прадстаўлены станцыя водазабору на рацэ Вілія і падраздзяленне хімічнага цэха на якім праводзіцца падрыхтоўка вады для выкарыстання на аб'ектах атамнай электрастанцыі. Наведалі прадстаўнікі СМІ і цэнтральны пульт кіравання Беларускай АЭС.

Спецыялісты Беларускай АЭС распавялі журналістам пра тое, як праводзіцца забор вады для тэхнічных патрэб атамнай электрастанцыі і цi не пацерпіць ад гэтага рака Вілія. Начальнік цэха аховы навакольнага асяроддзя Ігар Кірэеў перакананы, што рацэ нішто не пагражае. Таму што спажыванне вады з Віліі для патрэб АЭС складзе не больш за 2,2 адсоткаў.

У будынку адміністрацыйнага лабараторна-бытавога комплексу журналісты ўбачылі, як працуе дзяжурная змена на цэнтральным пульце кіравання АЭС. Неабходныя тлумачэнні даў начальнік аператыўна-вытворчай службы Аляксандр Маслаў.

Аб падрыхтоўцы вады для выкарыстання на аб'ектах Беларускай АЭС, у тым ліку і ў першым контуры ядзернай энергетычнай устаноўкі, расказаў прадстаўнікам СМІ ў будынку хiмводападрыхтоўкi намеснік начальніка хімічнага цэха Яўген Леснічэнка.

Рэалізацыя праекта выдачы магутнасці Беларускай АЭС стала тэмай каментара начальніка інфармацыйна-аналітычнага аддзела ДВА «Белэнерга» Аляксандра Малькова.

А завяршыўся чарговы прэс-тур на Беларускую АЭС прэс-канферэнцыяй з удзелам намесніка міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь Міхаіла Міхадзюка і віцэ–прэзідэнта - дырэктара праекта па ўзвядзенню Беларускай АЭС АТ ВК «АСЭ», кіруючай арганізацыі АТ АСЭ Віталя Паляніна.

Апошняя змена 29.03.2019

Галерэя малюнкаў

© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы