Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

Закупкі: +375 (1591) 4-67-19, +375 (1591) 4-67-34

19.03.2018

Эксперты ЕС наведалі Беларускую АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

14 сакавіка 2018 г. група еўрапейскіх экспертаў у рамках партнёрскай праверкі вынікаў стрэс-тэстаў Беларускай АЭС наведала атамную электрастанцыю.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел эксперты з еўрапейскіх рэгулюючых органаў ядзернай бяспецы, а таксама прадстаўнікі Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, РУП «Беларуская атамная электрастанцыя», АТ «Інжынірынгавая кампанія АСЭ» і іншыя.

Удзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з экспазіцыяй інфармацыйнага цэнтра Беларускай АЭС у г. Астраўцы, наведалі шэраг збудаванняў на будаўнічай пляцоўцы станцыі. Эксперты пабывалі ў будынках рэактара, турбіннага аддзялення, кіравання сістэмамі бяспекі, камплектнай размеркавальнай прылады элегазавага і іншых аб'ектах. У вучэбна-трэніровачным цэнтры эксперты азнаёміліся з ходам падрыхтоўкі персаналу станцыі, а таксама правялі кансультацыі з беларускімі спецыялістамі.

Упаўнаважаныя еўрапейскія эксперты працавалі ў Беларусі з 12 па 16 сакавіка 2018. 17 экспертаў з 15 краін на чале з прадстаўніком Офіса па ядзерным рэгуляванні Вялікабрытаніі Маркам Тоем ўдакладнілі і абмеркавалі з беларускімі і расійскімі спецыялістамі прадстаўленую ў Нацыянальным дакладзе інфармацыю, падрыхтавалі папярэднюю версію справаздачы аб партнёрскай праверцы.

Візіт у Беларусь еўрапейскіх экспертаў – адзін з этапаў разгляду вынікаў стрэс-тэстаў Беларускай АЭС у рамках партнёрскай праверкі, якая праводзіцца ў адпаведнасці з добраахвотна прынятымі Рэспублікай Беларусь абавязацельствамі і па ўзгодненым з Еўрапейскай камісіяй алгарытме.

Начальнік Дзяржатамнагляду Вольга Лугаўская падкрэсліла, што Рэспубліка Беларусь з пункту гледжання развіцця ядзернай энергетычнай праграмы застаецца ў статусе краіны-пачаткоўца, і ў гэтай сувязі правядзенне працэдуры стрэс-тэстаў з'яўляецца не толькі надзейным інструментам праверкі і пацверджання бяспекі АЭС, але і кропкай росту ў дачыненні да развіцця тэхнічных кампетэнцый усіх зацікаўленых. Высновы па выніках партнёрскай праверкі прынясуць практычную карысць для распрацоўкі і рэалізацыі мерапрыемстваў па ўдасканаленні бяспекі і магчымасцяў Беларускай АЭС супрацьстаяць экстрэмальным знешнім прыродным уздзеянням.

Кіраўнік экспертаў Марк Той адзначыў, што беларускі бок хутка і дэталёва падрыхтаваў і да візіту прадставіў адказы на значную колькасць пытанняў экспертаў у суправаджэнні дадатковых матэрыялаў, праявіў адкрытасць і празрыстасць пры ўзаемадзеянні з групамі экспертаў у рамках візіту. Гэта быў каштоўны абмен інфармацыяй і добра арганізаваны візіт, уключаючы наведванне пляцоўкі будаўніцтва Беларускай АЭС.

Па словах намесніка Міністра энергетыкі Міхаіла Міхадзюка ў праекце, па якім будуецца Беларуская АЭС, ужо прадугледжаны дадатковыя тэхнічныя рашэнні з улікам падзей, якія прывялі да аварыі на АЭС у Фукусіме. Нягледзячы на гэта, Беларусь прыняла рашэнне аб правядзенні стрэс-тэстаў па метадалогіі Еўрасаюза ў інтарэсах нашых грамадзян і для ўзмацнення глабальнай культуры бяспекі.

Пасля праходжання устаноўленых працэдур, у тым ліку маючага адбыцца ў чэрвені гэтага года візіту ў Беларусь прадстаўнікоў Савета па партнёрскай праверцы вынікаў стрэс-тэстаў Беларускай АЭС, выніковая версія Справаздачы аб партнёрскай праверцы будзе апублікаваная ў адкрытым доступе ў ліпені 2018 года.

У сувязі з аварыяй у 2011 годзе на АЭС у Фукусіме (Японія) Еўрапейскі саюз прыняў рашэнне аб правядзенні комплекснай ацэнкі рызык і бяспекі («стрэс-тэсты») атамных электрастанцый (АЭС) з мэтай ацэнкі таго, як яны могуць вытрымліваць экстрэмальныя знешнія ўздзеяння (такія, напрыклад, як землятрус, паводка, поўная або частковая страта электраэнергіі і страта канчатковага паглынальніка цяпла). Пазней некаторыя краіны, якія не ўваходзяць у ЕС, у тым ліку і Беларусь, пацвердзілі намер правесці на сваіх атамных аб'ектах стрэс-тэсты, прымаючы пад увагу агульныя падыходы да гэтага працэсу, прапанаваныя Еўрапейскім саюзам.

© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы