Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

12.05.2020

Беларусь прымае ўсе неабходныя меры для бяспекі АЭС - Мінэнерга

Крыніца: БелТА

Беларусь прымае ўсе неабходныя меры для бяспекі БелАЭС, заявіў намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк на відэабрыфінгу ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Мы прымаем усе неабходныя меры, каб наша станцыя была бяспечнай. Мы сёння ў гэтым зацікаўлены больш, напэўна, усіх нашых суседзяў, таму што перажылі чарнобыльскую трагедыю і разумеем, што гэта такое", - адзначыў Міхаіл Міхадзюк, каментуючы пазіцыю літоўскага боку па будаўніцтве БелАЭС.

На ягоную думку, у пазіцыі Літвы акрамя палітыкі больш нічога няма. "Мы ведаем, што літоўскі бок у свой час таксама ініцыяваў будаўніцтва новай атамнай электрастанцыі, але, на жаль, ім не ўдалося гэты праект рэалізаваць па розных прычынах", - нагадаў намеснік міністра.

Міхаіл Міхадзюк звярнуў увагу, што шэраг краін Еўрапейскага Саюза прыступіў да рэалізацыі аналагічнага Беларускай АЭС праекта. "Тым больш нам не паступалі пытанні з літоўскага боку ад спецыялістаў, якія разумеюць пытанні ядзернай бяспекі. Усе пытанні больш ад палітыкаў", - дадаў ён.

Што тычыцца камплектацыі АЭС кадрамі, то намеснік міністра растлумачыў: для першага энергаблока персанал цалкам падрыхтаваны, ён атрымаў адпаведныя ліцэнзіі ад рэгулятара для эксплуатацыі блока. У асноўным завершаны набор персаналу і для другога блока, вядзецца яго падрыхтоўка.

Міхаіл Міхадзюк адзначыў, што на БелАЭС былі запрошаны спецыялісты з іншых краін. У першую чаргу гэта расійскія і ўкраінскія спецыялісты з вопытам працы на атамных станцыях. Уласныя кадры рыхтавалі ў вучэбна-трэніровачным цэнтры БелАЭС, аналагічных расiйскіх навучальных цэнтрах.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Генеральным падрадчыкам выступае інжынірынгавы дывізіён дзяржкарпарацыі "Расатам" (АСЭ). Увод першага энергаблока запланаваны ў 2020 годзе, другога - у 2021-м. Міністэрства энергетыкі Беларусі 6 мая паведаміла аб дастаўцы ядзернага паліва для загрузкі на першым энергаблоку.

Апошняя змена 12.05.2020
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы