Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

11.05.2020

Часопіс Мінэнерга «Энергетычная стратэгія» прызнаны лепшым перыядычным выданнем па выніках конкурсу ЭЭС СНД

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Часопіс «Энергетычная стратэгія» трэці раз стаў пераможцам конкурсу на лепшае друкаванае выданне дзяржаў – удзельніц СНД, які арганізуецца ў рамках электраэнергетычнага савета СНД, у намінацыі «Перыядычныя выданні». Другое месца заняў часопіс «Энергетыка. Веснік саюза інжынераў-энергетыкаў Рэспублікі Казахстан» (АТ «KEGOC»), трэцяе - карпаратыўны часопіс «Энергія без межаў» (ПАО «Інтэр РАО», Расія).

Ганаровымі дыпломамі ўзнагароджаны інфармацыйна-аналітычнае выданне ДВА «Белэнерга» «Энергетыка Беларусі», часопіс «Qazaq Solar» (Казахстан), штотыднёвік «Эканамічны агляд «Логас-прэс» (Малдова) і інш.

Сёлета мерапрыемства было прымеркавана да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. На конкурс былі прадстаўлены газеты, часопісы, карпаратыўныя СМІ, зарэгістраваныя на тэрыторыі дзяржаў – удзельніц СНД, якія асвятляюць пытанні электраэнергетыкі.

Вынікі конкурсу былі падведзены ў Маскве 7 мая. У галасаванні прынялі ўдзел прадстаўнікі электраэнергетычных арганізацый Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расійскай Федэрацыі, Узбекістана. Пасяджэнне журы ў сувязі з пандэміяй адбылося ў завочным фармаце.

Конкурс на лепшае друкаванае выданне ў рамках электраэнергетычнага савета СНД упершыню быў праведзены ў 2012 годзе ў ліку мерапрыемстваў, прысвечаных 20-годдзю СНД. Па выніках конкурсу першае месца заняў таксама часопіс «Энергетычная стратэгія». Другі раз выданне было ўдастоена ганаровага звання пераможцы ў 2016-м - у год 25-гадовага юбілею Садружнасці.

Больш падрабязна азнаёміцца з навукова-практычным часопісам Міністэрства энергетыкі «Энергетычная стратэгія» можна тут: www.energystrategy.by.

Апошняя змена 11.05.2020
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы