Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Бяспека АЭС

Схема энергаблока і сістэмы бяспекі Праект АЭС-2006 адрозніваецца павышанымі характарыстыкамі бяспекі і тэхніка-эканамічнымі паказчыкамі і цалкам адпавядае міжнародным нормам і рэкамендацыям МАГАТЭ.

Бясьпека АЭС

У праекце прымяняюцца самыя сучасныя сродкі і сістэмы бяспекі: чатыры каналы сістэм бяспекі (дублюючыя адзін аднаго), прылада лакалізацыі расплаву, падвойная ахоўная абалонка будынка рэактара, сістэма выдалення вадароду, сістэмы пасіўнага адводу цяпла, прадугледжана абарона станцыі ад разнастайнага знешняга уздзеяння.

Высокая ступень бяспекі Беларускай АЭС забяспечана мноствам фактараў. Асноўныя з іх - гэта прынцып самаабароны рэактарнай устаноўкі, наяўнасць некалькіх бар'ераў бяспекі і шматразовае дубляванне каналаў бяспекі. Неабходна адзначыць таксама прымяненне актыўных (гэта значыць, якія патрабуюць ўмяшання чалавека і наяўнасці крыніцы энергазабеспячэння) і пасіўных (не патрабуюць ўмяшання аператара і крыніцы энергіі) сістэм бяспекі.

Сістэма бяспекі сучасных расійскіх АЭС складаецца з чатырох бар'ераў на шляху распаўсюджвання іанізуючых выпраменьванняў і радыёактыўных рэчываў у навакольнае асяроддзе. Першы - гэта паліўная матрыца, якая прадухіляе выхад прадуктаў дзялення пад абалонку цеплавыдзяляльных элементаo. Другі - сама абалонка цеплавыдзяляльных элементаo, што не дае прадуктам дзялення трапіць у цепланосбіт галоўнага цыркуляцыйнага контуру. Трэці - галоўны цыркуляцыйны контур, які перашкаджае выхаду прадуктаў дзялення пад ахоўную герметычную абалонку. Нарэшце, чацвёрты - гэта сістэма ахоўных герметычных абалонак (контайнмент), якая выключае выхад прадуктаў дзялення ў навакольнае асяроддзе.

Ахоўныя бар'еры АЭС

Калі нешта здарыцца ў рэактарнай зале, уся радыеактыўнасць застанецца ўнутры гэтай абалонкі. Контайнмент вытрымлівае ўнутраны ціск у 5 кг/см2 і знешняе ўздзеянне ад ударнай хвалі, якая стварае ціск 30 кПа, і падаючага самалёта. Дапусцім, уся пададзеная ў рэактар вада ператворыцца ў пар і, як у гіганцкім чайніку, будзе ціснуць знутры на вечка, то абалонка вытрымае і гэты каласальны націск. Такім чынам, купал энергаблока знаходзіцца як бы ў пастаяннай гатоўнасці прыняць ўдар знутры. Для гэтага абалонка выканана з «папярэдне напружанага бетону»: металічныя тросы, нацягнутыя ўнутры бетоннай абалонкі, надаюць дадатковую маналітнасць канструкцыі, павышаючы яе ўстойлівасць. Аб'ём контайнмента даволі вялікі - 75 тыс. куб. метраў, рызыка навалы ў ім вадароду у выбухованебясьпечнай канцэнтрацыі значна менш, чым на АЭС «Фукусіма-1». У выпадку аварыі для паніжэння ціску пару ўнутры ахоўнай абалонкі ўсталявана «спрынклерная сістэма», якая з-пад купала блока распырсквае раствор бору і іншых рэчываў, якія перашкаджаюць распаўсюджванню радыеактыўнасці. Там жа ставяцца рэкамбінатары вадароду, якія не дазваляюць гэтаму газу назапашвацца і выключаюць магчымасць выбуху.

Бясьпека АЭС

© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы