Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

«Прамая тэлефонная лінія» ДП «Беларуская АЭС»

+375 (1591) 7-03-38

02.08.2019

Справе час – і ведам гадзіна

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

З карысцю і цікавасцю праводзяць вольны час байцы зводнага беларуска-расійскага студэнцкага будаўнічага атрада імя двойчы Героя Савецкага Саюза маршала Мікалая Іванавіча Крылова, працуючыя на ўзвядзенні аб'ектаў Беларускай АЭС і горада Астраўца.

Нягледзячы на досыць напружаны працоўны дзень, у свой вольны час будатрадаўцы аддаюць перавагу не адлежвацца ў інтэрнатах, а арганізоўваюць свой вольны час з карысцю для сябе і навакольных.  Спартыўныя спаборніцтвы, розныя конкурсы, дабрачынныя акцыі - гэтыя і іншыя мерапрыемствы трывала ўвайшлі ў расклад вольнага часу будаўнічага атрада. Зразумела, дапытлівыя маладыя людзі не маглі абысці сваёй увагай і інфармацыйны цэнтр Беларускай АЭС. Каб лепш даведацца пра аб'ект, да ўзвядзення якога яны прыкладаюць сваю працу, свае веды і ўменні.

Увечары 1 жніўня, пасля заканчэння працоўнага дня, больш за 100 байцоў студэнцкага будаўнічага атрада, у складзе 2 асобных груп, азнаёміліся з экспазіцыяй інфармацыйнага цэнтра. Тут студэнты даведаліся аб прызначэнні асноўных будынкаў і збудаванняў атамнай электрастанцыі, тэхнічных характарыстыках абсталявання, прынцыпах працы рэактарнай устаноўкі, сістэмах бяспекі Беларускай АЭС.

Не былі абыдзеныя ўвагай і пытанні, якія тычацца прынцыповых адрозненняў паміж Беларускай АЭС і атамнымі станцыямі ў Чарнобылі і Фукусіме.

На думку байцоў будаўнічага атрада, экскурсія ў iнфармацыйны цэнтр АЭС была карыснай і цікавай, а набытыя веды напэўна спатрэбяцца ў маючых адбыцца навучальных семестрах.

Чытаць 28 разоў Апошняя змена 02.08.2019
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)

Галерэя малюнкаў

© 2010-2019 Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка РВПЦ «Кастрычніцкі»
Даслаць паведамленне аб памылцы