Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

«Прамая тэлефонная лінія» ДП «Беларуская АЭС»

+375 (1591) 7-03-38

23.07.2019

Уключаны новыя высакавольтныя лініі, якія злучаюць Беларускую АЭС з энергасістэмай

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Беларускія энергетыкі працягваюць працу па падрыхтоўцы размеркавальнай прылады КРУЭ-330 кВ Беларускай АЭС да функцыянавання ў поўным аб'ёме. Чарговым этапам стаў увод у працу новага абсталявання і ўключэнне ў транзіт двух высакавольтных ліній электраперадачы, якія злучаюць атамную станцыю з будуемай энергасістэмай: ВЛ 330 кВ «Беларуская АЭС – Мінск Паўночная» і ВЛ 330 кВ «Беларуская АЭС – Смаргонь». Работы праводзіліся ў перыяд з 18 па 20 ліпеня 2019 г. на некалькіх аб'ектах беларускай энергасістэмы пад адзіным кіраваннем дзяжурнага дыспетчара РУП «ОДУ».

У цяперашні час абсталяванне КРУЭ-330 кВ БелАЭС звязана з энергасістэмай па трох высакавольтных лініях 330 кВ: «Беларуская АЭС – Паставы №1», «Беларуская АЭС – Мінск Паўночная», «Беларуская АЭС – Смаргонь».

У выніку ўключэння новага абсталявання і ВЛ 330 кВ забяспечана неабходная надзейнасць электразабеспячэння пляцоўкі Беларускай АЭС для правядзення далейшых пуска-наладачных работ. Уведзеныя ў працу ВЛ 330 кВ «Беларуская АЭС-Мінск Паўночная» і ВЛ 330 кВ «Беларуская АЭС-Смаргонь» дазволілі павысіць надзейнасць энергазабеспячэння аб'ектаў Мінскай і Гродзенскай абласцей.

Чытаць 42 разоў Апошняя змена 23.07.2019
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© 2010-2019 Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка РВПЦ «Кастрычніцкі»
Даслаць паведамленне аб памылцы