Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

«Прамая тэлефонная лінія» ДП «Беларуская АЭС»

+375 (1591) 7-03-38

14.12.2016

Удзельнікі конкурсу маладых праекціроўшчыкаў наведалі аб'екты БелАЭС

Крыніца:

Азнаямленчую экскурсію арганізавала дзяржаўнае прадпрыемства "НИИ Белгипротопгаз" пры садзейнічанні Міністэрства энергетыкі, перадае БелТА.

Старт новаму праекту, прымеркаванаму  да 30-годдзя прадпрыемства "НИИ Белгипротопгаз", дадзены ў канцы верасня бягучага года. Яго ўдзельнікі - студэнты-старшакурснікі чатырох профільных тэхнічных ВНУ рэспублікі - пасля выканання конкурснага задання па праектаванні рэальнага аб'екта цяпер рыхтуюцца да фінальнага этапа конкурсу - асабістай абароне праекта перад камісіяй.

Удзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з рэалізацыяй праекта будаўніцтва першай атамнай электрастанцыі ў Беларусі, наведалі будучы горад атамшчыкаў - Астравец, пабывалі ў інфармацыйным цэнтры АЭС і вучэбна-трэніровачным цэнтры для падрыхтоўкі персаналу АЭС, дзе азнаёміліся з работай поўнамаштабнага трэнажора блочнага шчыта кіравання станцыяй. На пляцоўцы будаўніцтва Беларускай АЭС будучыя праекціроўшчыкі змаглі ўбачыць асноўныя аб'екты атамнай электрастанцыі. Студэнты атрымалі падрабязную інфармацыю ад кваліфікаваных спецыялістаў аб атамнай энергетыцы і яе аб'ектах, прыродзе атамнай энергіі, прынцыпах работы АЭС, азнаёміліся з ходам будаўніцтва ў рэспубліцы атамнай электрастанцыі і развіццём ядзернай энергетыкі.

Першы ў рэспубліцы конкурс маладых праекціроўшчыкаў "Праект у будучыню-2016", які праводзіцца па ініцыятыве "НИИ Белгипротопгаз" пры падтрымцы Міністэрства энергетыкі, Міністэрства адукацыі, ДВА "Белпалівагаз", падыходзіць да завяршэння. Плануецца, што ўручэнне ўзнагарод пераможцам праекта стане часткай вялікай ўрачыстай цырымоніі, на якой "НИИ Белгипротопгаз" адзначыць лепшыя адукацыйныя праграмы свайго профілю, лепшы ВНУ, а таксама маладога спецыяліста прадпрыемства, які ўжо увасобіў самы цікавы праект года ў жыццё.

Чытаць 1139 разоў Апошняя змена 14.12.2016
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© 2010-2019 Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка РВПЦ «Кастрычніцкі»
Даслаць паведамленне аб памылцы