Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

«Прамая тэлефонная лінія» ДП «Беларуская АЭС»

+375 (1591) 7-03-38

15.12.2016

Беларуская АЭС і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях пашыраюць інфармацыйнае супрацоўніцтва

Крыніца:

8 снежня 2016 года  інфармацыйны цэнтр Беларускай АЭС наведаў Міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Уладзімір Вашчанка падчас свайго візіту ў Астравецкі раён. Кіраўнік МНС пазнаёміўся з экспазіцыяй цэнтра і арганізацыяй работы па інфармаванню грамадскасці аб РЭАЛІЗАЦЫІ праекта будаўніцтве беларускай АЭС.

Уладзімір Аляксандравіч Вашчанка высока ацаніў дзейнасць інфармацыйнай службы прадпрыемства і даў канкрэтныя даручэнні сваім намеснікам і начальнікам абласных упраўленняў МНС па пашырэнні інфармацыйнага супрацоўніцтва паміж Беларускай АЭС і структурнымі падраздзяленнямі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Інфармацыйныя экспазіцыі па тэматыцы ядзернай энергетыкі неўзабаве з'явяцца ва ўсіх ўпраўленнях МНС. Для спецыялістаў інфармацыйных службаў Міністэрства будуць праведзены вучэбныя семінары, а спецыялісты аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў Беларускай АЭС з адукацыйнай мэтай наведаюць падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях рэспублікі.

Чытаць 1091 разоў Апошняя змена 15.12.2016
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© 2010-2019 Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка РВПЦ «Кастрычніцкі»
Даслаць паведамленне аб памылцы