Супрацоўнікі станцыі сумесна з пажарным аварыйна-выратавальным атрадам № 2 Астравецкага РАНС адпрацавалі дзеянні пры ўмоўным узгаранні ў АБК, ВТЦ, майстэрнях свабоднага доступу і будынку цэнтра фізічнай абароны.
Вучэбная трывога падняла па трывозе 362 супрацоўніка - усе яны паспяхова эвакуіраваліся ў рамках строга адведзенага нарматыўнага часу. У ходзе трэніровак таксама спрацавалі сістэмы абвесткі і супрацьдымнай абароны, а члены пажарных дружын праверылі спраўнасць першасных сродкаў пажаратушэння.
Акрамя эвакуацый, на прадпрыемстве быў рэалізаваны цэлы комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне і ліквідацыю магчымых надзвычайных сiтуацый.
Зладжанасць дзеянняў персаналу і надзейнасць сістэм бяспекі — залог нашай упэўненасці!

