Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Качество2024

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-697

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

Аддзел закупак: +375 (1591) 4-67-19, +375 (1591) 4-67-34

Аддзел кантролю і справаводства: +375(1591)45185; +375(1591)45186

17.09.2026

Паважаныя калегі, дарагія ветэраны Беларускай АЭС! Віншую вас з Днём народнага адзінства!

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

17 верасня — асаблівая дата ў нашай гісторыі.

87 гадоў таму адбылося ўз'яднанне беларускага народа, падзеленага ў 1921 годзе Рыжскім мірным дагаворам.

Цаной страты Заходняй Беларусі маладая Савецкая рэспубліка была вымушана пайсці на яго ўмовы ў імя захавання заваяванняў Кастрычніцкай рэвалюцыі і сваёй дзяржаўнасці.

Аднак усе гады знаходжання ў складзе чужой дзяржавы не спынялася імкненне беларускага народа да ўз'яднання, не спынялася барацьба за вызваленне сапраўдных патрыётаў, такіх як Сяргей Прытыцкі і Вера Харужая.

Тысячы нашых суайчыннікаў, падпольшчыкаў, партызан былі кінутыя ў засценкі канцлагераў, падвергліся катаванням і заплацілі за ўз'яднанне Беларусі коштам уласнага жыцця.

Гісторыя не мае ўмоўнага ладу. Мы не можам ведаць, як бы склалася гісторыя не будзь у 1939 годзе гераічнага вызваленчага паходу Чырвонай Арміі. Але можна быць упэўненым у тым, што беларуская гаворка не гучала б у Заходняй Беларусі, не было б тут беларускіх школ, беларускай культуры, прамысловых гігантаў і не пабудавалі б у заходняй частцы нашай краіны Беларускую АЭС.

Будзем пра гэта памятаць, шанаваць памяць герояў барацьбы за свабоду і незалежнасць і ведаць тую цану, якую заплаціў беларускі народ за сваё права жыць на сваёй роднай зямлі!

Дарагія сябры! Жадаю вам, вашым родным і блізкім мірнага неба над галавой, росквіту, дабрабыту, безаварыйнай работы і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні, які чакае нас у моцнай і квітнеючай, адзінай і непадзельнай, суверэннай Рэспубліцы Беларусь!

З Днём народнага адзінства!

Генеральны дырэктар Беларускай АЭС

С. А. Бабовіч

Апошняя змена 17.09.2026
Падрабязна у гэтай катэгорыі: « На варце радыяцыйнай бяспекі
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы