Амаль стагоддзе таму пачалася гісторыя, якая стала падмуркам для развіцця ўсёй нашай краіны. За гэтыя дзесяцігоддзі галіна прайшла шлях ад першых раённых электрастанцый да стварэння сучаснай, высокатэхналагічнай і надзейнай энергасеткі, гонарам якой сёння з'яўляецца атамная электрастанцыя.
Для Беларускай АЭС быць часткай гэтай вялікай сістэмы - вялікі гонар і велізарная адказнасць. Мы адчуваем плячо кожнага з вас: ад тых, хто будаваў ЛЭП у сярэдзіне мінулага стагоддзя, да цяперашніх дыспетчараў і інжынераў, якія штохвілінна забяспечваюць стабільнасць энергазабеспячэння.
Сёння перад намі стаяць амбіцыйныя задачы: развіццё "зялёнай" энергетыкі, укараненне інавацый і ўмацаванне энергетычнай незалежнасці нашай Беларусі. Упэўнены, што наш калектыўны вопыт, прафесіяналізм і адданасць справе дазволяць нам рэалізаваць любыя планы.
Жадаю ўсім вам моцнага здароўя, безаварыйнай работы і невычэрпнай энергіі! Няхай у вашых дамах заўсёды будзе святло і ўтульнасць, а кожны працоўны дзень прыносіць пачуццё гонару за вынікі нашай агульнай працы на карысць краіны.
Са святам!
Генеральны дырэктар Беларускай АЭС
С. А. Бабовіч

