Велікодныя дні напаўняюць нашы сэрцы асаблівай радасцю, верай ва ўрачыстасць жыцця і добрых перамен. Гэтае свята нагадвае нам пра важнасць міласэрнасці, згоды і стваральнай працы.
Хрыстова Уваскрэсенне - гэта сімвал перамогі жыцця, свята надзеі і вялікай любові. У гэтыя светлыя дні мы асабліва востра адчуваем сувязь пакаленняў, важнасць сямейных традыцый і каштоўнасць чалавечай дабрыні.
Жадаю вам моцнага здароўя, невычэрпных сіл, духоўнай крэпасці і дабрабыту! Няхай гэтае светлае свята прынясе ў кожны дом надзею, любоў і сапраўдную радасць.
З павагай,
Сяргей Алегавіч Бабовіч,
генеральны дырэктар Беларускай АЭС.

