Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Качество2024

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-697

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

Аддзел закупак: +375 (1591) 4-67-19, +375 (1591) 4-67-34

Аддзел кантролю і справаводства: +375(1591)45185; +375(1591)45186

30.03.2026

На БелАЭС адпрацавалі дзеянні пры ўзнікненні пагрозы радыяцыйнага забруджвання з боку сумежнай дзяржавы

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

27 сакавіка 2026 г. на Беларускай АЭС прайшла супрацьаварыйная трэніроўка з удзелам персаналу, які ўваходзіць у склад сеткі назірання і лабараторнага кантролю грамадзянскай абароны (СНЛК) прадпрыемства. 

У трэніроўцы прыняў удзел персанал цэха радыяцыйнай бяспекі, начальнік змены станцыі і іншыя адказныя структурныя падраздзяленні.

Паводле легенды супрацьаварыйнай трэніроўкі, у выніку разбурэння кантэйнераў з адпрацаваным палівам на АЭС, якая знаходзіцца ў сумежнай дзяржаве, адбыўся выкід радыёактыўных рэчываў у атмасферу, а метэаралагічныя ўмовы спрыялі іх пераносу на тэрыторыю Гродзенскай, Мінскай і Віцебскай абласцей.

У ходзе трэніроўкі быў адпрацаваны парадак дзеянняў персаналу СНЛК і праведзена ацэнка часу, выдаткаванага на апавяшчэнне, збор і прывядзенне ў гатоўнасць сіл і сродкаў сеткі назірання і лабараторнага кантролю грамадзянскай абароны.

Персанал БелАЭС прадэманстраваў высокую ступень узаемадзеяння, добрыя практычныя навыкі аператыўнага рэагавання і правядзення тэрміновых ахоўных мер.

Апошняя змена 30.03.2026
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы