Адкрываючы семінар, намеснік генеральнага дырэктара па якасці Аляксандр Ерын ад імя кіраўніцтва прадпрыемства павітаў гасцей і падзякаваў за ўдзел у першым падобным семінары на пляцоўцы Беларускай АЭС.
Намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства, які з'яўляецца дэлегатам VII Усебеларускага народнага сходу, праінфармаваў гасцей Беларускай АЭС аб ключавых аспектах Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь у частцы прыярытэтных напрамкаў эканамічнага развіцця краіны на бліжэйшую пяцігодку.
Дэлегат УНС адзначыў, што асаблівая ўвага ў пасланні кіраўніка дзяржавы была звернута на пытанні павышэння энергетычнай бяспекі і тэхналагічнага суверэнітэту, імпартазамяшчэння, лакалізацыі вытворчасці і кааперацыі беларускіх вытворцаў.
Намеснік генеральнага дырэктара азнаёміў удзельнікаў семінара з тэхніка-эканамічнымі паказчыкамі Беларускай АЭС, асновамі бяспекі атамнай электрастанцыі і роляй БелАЭС у эканамічным і сацыяльным развіцці краіны.
У поўным сугуччы з рашэннямі Усебеларускага народнага сходу была вызначана мэта семінара: прыцягнуць да вырабу прадукцыі для Беларускай АЭС айчынных вытворцаў.
Гасцей прадпрыемства азнаёмілі з наменклатурай неабходнай прадукцыі, арганізацыяй закупачнай дзейнасці на прадпрыемстве, забеспячэнні якасці, ліцэнзаванні і многім іншым.
Абмяркоўваліся, пытанні па вырабе прадукцыі 1-4 класа бяспекі. Асаблівая ўвага звернута на захаванне культуры вытворчасці і фарміравання культуры бяспекі ў арганізацыях.
"Сёння мы зацікаўлены ў максімальным уцягванні нашых арганізацый і стварэнні здаровай канкурэнцыі беларускіх пастаўшчыкоў паслуг, прадукцыі, матэрыялаў, запасных інструментаў і прыбораў па ўсіх напрамках дзейнасці. Такім як канструяванне, праектаванне і выраб прадукцыі, аказанне інжынернай і навукова-тэхнічнай падтрымкі АЭС. Праектны тэрмін эксплуатацыі АЭС складае ад 60 гадоў з магчымасцю падаўжэння. Усе гэтыя гады, вашы прадпрыемствы, якія ўвайшлі ў сімвалічны клуб пастаўшчыкоў Беларускай АЭС, будуць забяспечаны замовай флагмана беларускай энергетыкі. Работы хопіць для ўсіх", - падкрэсліў Аляксандр Ерын.
Прадстаўнікі ДВА "Белэнерга" і "БелДIМ" падтрымалі неабходнасць прыцягнення беларускіх арганізацый да пытанняў імпартазамяшчэння, далі каментары па сутнасці тэмы семінара і адказалі на пытанні, якія паступілі.
Удзельнікамі семінара дадзены станоўчыя водзывы аб мерапрыемстве і своечасовасці яго правядзення. Былі выказаны прапановы аб сістэматычным правядзенні падобных семінараў з абмеркаваннем і рашэннем пытанняў, якія ўзнікаюць пры вырабе прадукцыі.

