Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Качество2024

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-697

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

Аддзел закупак: +375 (1591) 4-67-19, +375 (1591) 4-67-34

Аддзел кантролю і справаводства: +375(1591)45185; +375(1591)45186

20.01.2026

БелАЭС пашырае межы супрацоўніцтва са школамі краіны

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

17 студзеня 2026 года ў гімназіі №51 горада Гомеля адбылося падпісанне трохбаковай дамовы аб супрацоўніцтве паміж дзяржаўным прадпрыемствам "Беларуская АЭС", Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам ім. П. А. Сухога і гімназіяй №51.

Дагавор падпісалі генеральны дырэктар Беларускай АЭС С.А. Бабовіч, рэктар Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта ім. П. А. Сухога А.П. Пуцята і дырэктар гімназіі №51 А. П. Пахучы.

Пагадненне прадугледжвае супрацоўніцтва прадпрыемства і ўстаноў адукацыі ў галіне прафарыентацыйнай работы сярод навучэнцаў гімназіі. У рамках рэалізацыі дакумента прадугледжаны правядзенне экскурсій і практыкумаў на Беларускай АЭС і ў лабараторыях ГДТУ ім. П.А. Сухога, лекцыі і майстар-класы інжынераў, спецыялістаў АЭС і навукоўцаў, развіццё праектнай дзейнасці навучэнцаў і многае іншае.

Працягам цырымоніі падпісання сталі зносіны генеральнага дырэктара Беларускай АЭС з навучэнцамі гімназіі і іх бацькамі, падчас якога Сяргей Алегавіч расказаў аб забеспячэнні ядзернай і радыяцыйнай бяспекі АЭС, бягучым стане на атамнай электрастанцыі, а таксама найбольш запатрабаваных на станцыі прафесіях і маладзёжнай палітыцы, якая рэалізуецца на прадпрыемстве.  

Беларуская АЭС не ўпершыню ініцыюе адукацыйныя праграмы паміж сярэднімі агульнаадукацыйнымі ўстановамі, атамнай электрастанцыяй і вядучымі вышэйшымі тэхнічнымі навучальнымі ўстановамі краіны. Раней дамовы аб рамачным супрацоўніцтве былі падпісаныя паміж школамі горада Астраўца, Беларускай АЭС і профільнымі ВНУ, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку спецыялістаў для атамнай энергетыкі.

Апошняя змена 20.01.2026
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы